Каб навагодняя ёлка не прынесла “сюрпрыз”

 

Хутка Новы год і Каляды – нашы самыя любімыя святы. Каб весялосць не была азмрочана непрыемнасцямі, прытрымлівайцеся простых правілаў бяспекі пры карыстанні электрычнымі прыладамі для навагодніх ялінак і святочных мерапрыемстваў.
Устанавіце ёлку надзейна. Выкарыстоўвайце электрагірлянды толькі завадскога вырабу з неразборнай прасаванай штэпсельнай вілкай. Нельга згінаць і моцна расцягваць гірлянды, яны павінны быць надзейна замацаваны. Не дазваляйце дзецям самавольна ўключаць ілюмінацыю ёлкі, дакранацца да правадоў і лямпачак.
Для вуліцы выкарыстоўвайце толькі спецыяльныя гірлянды, бо яны забяспечаны больш надзейнай ізаляцыяй. Пры пакупцы звяртайце ўвагу на пазначэнні на ўпакоўцы ўпрыгожвання, наяўнасць інструкцыі па эксплуатацыі і сертыфіката на выраб.
Пры афармленні навагодняй ялінкі забараняеццца выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя прадметы, ужываць для ілюмінацыі свечкі, бенгальскія агні, феерверкі, абкладваць падстаўку і ўпрыгожваць галіны святочнага дрэва ватай і мяккімі цацкамі.
Падчас правядзення навагодніх мерапрыемстваў і кірмашоў рэкамендуецца для наладкі ілюмінацыі наймаць толькі вопытны электратэхнічны персанал. Перад падачай напружання на аб’екты патрабуецца прад’явіць электраўстаноўкі і неабходную тэхнічную дакументацыю для праверкі інспекцыяй энерганагляду.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя! Энергаінспекцыя жадае вам здароўя, шчасця і поспехаў у новым годзе!
Ігар БАРАЦЯН, начальнік Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.