Святочныя дэкарацыі горад упрыгожаць

Да наступлення Новага года застаюцца лічаныя дні. А каб Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягуркай не пераблытаў, куды ісці з падарункамі, вядома, трэба паказаць дарогу – упрыгожыць яліначку і, уласна, будынкі гірляндамі, навагоднімі цацкамі, а вокны – выцінанкамі.
Ужо зараз многія жыхары Жабінкаўшчыны ствараюць святочны настрой у дамах і дварах. Каб навагодняя казка была больш поўнай, Жабінкаўскі райвыканкам і РК “БРСМ” запрашаюць усіх жадаючых (арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, жыхароў горада і раёна) прыняць удзел у штогадовым раённым аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і акаляючых тэрыторый.
Журы будзе ўлічваць унікальнасць ідэй святочнага афармлення, падсветку, выкарыстанне нестандартных тэхнічных задумак у афармленні, якасць работы. Будуць вызначацца лепшыя навагоднія афармленні ў трох намінацыях сярод: 1) арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, 2) прыдамовых тэрыторый аднакватэрных жылых дамоў, 3) двароў шматкватэрных дамоў. Пераможцы агляду-конкурсу ў кожнай намінацыі будуць адзначаны грашовымі прэміямі ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь.
Каб пазмагацца за званне лепшага, неабходна праявіць фантазію ў афармленні дома ці двара і падаць заяўку ў КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” (box@gbngkh.by) да 25 снежня (формы заяўкі глядзіце ніжэй). Вашы лепшыя ідэі-пераможцы трапяць на старонкі “Сельскай праўды”!
Звяртаем вашу ўвагу, што таксама адбудзецца конкурс глядацкіх сімпатый з дапамогай інтэрнет-галасавання. Лепшае навагодняе афармленне будзе вызначана сярод удзельнікаў бюджэтнай сферы, прамысловых прадпрыемстваў, сферы ЖКГ, прадпрыемстваў сферы паслуг, банкаў, транспарту, аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, шматпавярховак і сярод уласных падворкаў.
Для гэтага трэба сфатаграфаваць свае варыянты святочных дэкарацый і даслаць фотаздымкі на электронны адрас аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама otdideolog@brest.by (больш падрабязная інфармацыя па тэл. 23-4-77, 21-7-02, 21-5-45). Фотаматэрыялы (адзін здымак або калаж) для грамадскага інтэрнэт-галасавання будуць размяшчацца на сайце “Сельскай праўды”  ў нашай групе “Жабинка – это мы” у “ОК” і “ВК”. Пераможцы вызначаюцца па колькасці найбольш набраных галасоў і атрымаюць дыпломы і сувеніры.
Поспеху!

 

Приложение 1 

к Инструкции о порядке проведения ежегодного районного смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление зданий и прилегающих к ним территорий

 

ЗАЯВКА

на участие в ежегодном районном смотре-конкурсе на лучшее новогоднее
оформление зданий и прилегающих к ним территорий

Наименование номинации


 


Наименование организации


 


Фамилия, собственное имя, отчество (если таковое имеется) руководителя


 


Юридический адрес, контактный телефон


 


Краткая характеристика проведенной работы по новогоднему оформлению

 


 


 


 


 

____20____г.                       ______           ___________                   _______________

(подпись)                       (инициалы, фамилия руководителя)

 

 

 

Приложение 2 

к Инструкции о порядке проведения ежегодного районного смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление зданий и прилегающих к ним территорий

 

ЗАЯВКА

на участие в ежегодном районном смотре-конкурсе на лучшее новогоднее
оформление зданий и прилегающих к ним территорий

Наименование номинации


 


Фамилия, собственное имя, отчество (если таковое имеется) индивидуального

предпринимателя


 


Адрес, контактный телефон


 


Краткая характеристика проведенной работы по новогоднему оформлению

 


 


 


____20____г.                       ______           ___________                   _______________

(подпись)            (инициалы, фамилия индивидуального предпринимателя)

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*