1. Хто моцна жадае ўзняцца наверх, прыдумляе лесвіцу.
2. І далёкі шлях пачынаецца з блізкага.
3. Ніхто не спатыкаецца, лежачы ў ложку.
4. Жанчына захоча – і праз камень пройдзе.
5. Не спыняй таго, хто сыходзіць, не гані таго, хто прыйшоў.
6. Хутка – гэта марудна, але без перапынку.
7. Без звычайных не бывае вялікіх.
8. Лепш быць ворагам добрага чалавека, чым сябрам дрэннага.
9. Муж з жонкай павінны ўпадобіцца рукам і вачам: калі рукам балюча – вочы плачуць, як вочы плачуць – рукі выціраюць слёзы.
10. Хто п’е, не ведае пра шкоду віна. Хто не п’е, той не знае аб яго карысці.
11. Нават калі меч спатрэбіцца толькі аднойчы ў жыцці, насіць яго патрэбна заўсёды.
12. Прыгожыя кветкі добрых пладоў не прыносяць.
13. Калі ёсць каханне, і воспінкі прыгожыя, як ямачкі на шчочках.
14. Як малюеш галінку, слухай дыханне ветру.
15. Бывае, ліст патоне, а камень паплыве.
16. Халодны чай ды халодны рыс – цярпімыя, халодны позірк і халоднае слова – невыносныя.
17. У дзесяць год – цуд, у дваццаць – геній, у трыццаць – звычайны чалавек.
18. Як падумаў – рашайся, а калі рашыўся – не думай.
19. Спытацца – сорамна хвіліну, не ведаць – сорамна заўжды.
20. Ва ўсмешку стрэлы не пускаюць.
21. Дом, дзе смяюцца, не мінае шчасце.
Сабраў Анатоль БЕНЗЯРУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%