Цеплавыя сеткі – не месца для прагулак

Падчас ацяпляльнага перыяду павялічваецца верагоднасць узнікнення аварыйных сітуацый пры карыстанні цеплатэхнічным абсталяваннем і цеплавымі сеткамі. Нагадваем, што забаронена: набліжацца да месцаў, што агароджаны (праводзяцца работы ў катлаванах, цеплавых камерах і траншэях), і тым болей апускацца ў адчыненыя цеплавыя камеры, калодзежы і каналы; прабірацца ў не абсталяваных для гэтага месцах у траншэі, у якіх пракладваюцца або рамантуюцца цеплавыя сеткі; набліжацца да прамоін, якія ўтварыліся ў месцах прарыву трубаправода, бліжэй за 5 метраў.
Ні ў якім разе нельга шкодзіць цеплавую ізаляцыю цепласетак – гэта можа прывесці да тэрмічных апёкаў. Забаронена прабірацца за агароджы, хадзіць па трубаправодах цеплавых сетак, пералазіць паўз іх у месцах, не абсталяваных пераходнымі мосцікамі.
Не заўжды абслугоўваючы персанал цеплазабеспячальнай арганізацыі мае магчымасць аператыўна выявіць і акрэсліць папярэджвальнымі знакамі месца аварыі. Таму, калі вы заўважылі аварыю на цеплатрасе, тэрмінова паведаміце аб гэтым у жыллёва-эксплуатацыйную службу. Заўжды памятайце пра асцярожнасць і спыніце парушальніка. Можа, гэтым вы захаваеце яму здароўе і жыццё.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.