Знаёмая цытата на лаўцы

Дар’я НІКАНЧУК.

Напрыканцы лістапада на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшоў міжрэгіянальны этап конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Навучэнцы і студэнты Брэстчыны прэзентавалі больш за 20 цікавых распрацовак тэхнічнай і са­цыяльнай накіраванасці. Сярод аўтараў лепшых праектаў аказаліся і ўраджэнцы Жабінкі.

Выпускнікі гарадскога ліцэя Вольга Цупа, Раман Алехнік, Вольга Грыцук і Мікіта Кара­бан прапанавалі экспертнай камісіі сацыякультурны праект “Fancy sitting” (PRAчытанне). Яны вырашылі выкарыстаць новы нестандартны фармат папулярызацыі кнігі і чытання. У яго аснову быў пакладзе­ны вопыт Брытанскага на­цыянальнага літаратурнага фонду. На Жабінкаўшчыне праект паспрыяе ўзнікненню арыгінальных арт-аб’ектаў, дапаможа выклікаць інтарэс падлеткаў і моладзі да чы­тання, нагадае жыхарам пра знакамітыя творы беларускіх аўтараў.

– Юнакі і дзяўчаты прапанавалі ўсталяваць у гарадскім парку лаўкі-кнігі, прысвечаныя літаратурнаму багаццю нашага народа, – рас­казала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марыя Сянішына. – Аб’екты не толькі ўпрыгожаць горад, але і стануць карыснымі знаходкамі ў развіцці чытац­кай культуры. Ужо распраца­ваны план рэалізацыі праекта і макет незвычайнай лаўкі, якая нагадае пра паэму Якуба Коласа “Сымон-музыка”.

Аўтары таксама выказалі ідэю, каб у далейшым у го­радзе з’явіліся разнастай­ныя таблічкі з цытатамі знакамітых людзей.

Праект жабінкаўцаў пры­емна ўразіў журы і атрымаў запрашэнне для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Пла­нуецца, што ён адбудзецца ў снежні на базе Брэсцкага навукова-тэхналагічнага пар­ка. На яго пляцоўцы будзе прадстаўлена больш за 70 моладзевых праектаў. Самыя цікавыя распрацоўкі адпра­вяцца на рэспубліку.

На здымку: навучэнцы гарадскога ліцэя Вольга Цупа і Мікіта Карабан з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Людмілай Прановіч на міжрэгіянальным этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.