Сустрэліся з кіраўніком дэпутацкага корпуса

 

У сераду, 29 лістапада, супрацоўнікі бібліятэк і клубных устаноў Жабінкаўшчыны сабраліся ў гарадскім Доме культуры на сустрэ­чу са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Анатолем Шалтанюком.

Гадзінная размова тычылася роз­ных пытанняў як палітычнага, так і сацыяльнага характару. Так, Анатоль Вітальевіч нагадаў, што застаецца зусім не шмат часу да 18 лютага 2018 года. На гэтую дату ў краіне прызначаны выбары ў мясцовыя рас­парадчыя органы, што ўплываюць на жыццё краю. У святле гэтага больш падрабязна спыніўся на выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Жабінкаўшчыны за дзевяць месяцаў бягучага года.

Прынамсі, у студзені–верасні аказаліся дасягальнымі такія важныя паказчыкі эфектыўнай працы, як экс­парт тавараў і паслуг, стварэнне но­вых працоўных месцаў і ўладкаванне на іх работнікаў. Разам з тым, у раёне не выкананы патрэбны ўзровень прыцягнення замежных інвестыцый. Аказалася пакуль недасягальным і такое важнае заданне сацыяльна-эканамічнага развіцця, як годны ўзровень налічанай намінальнай за­работнай платы.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна больш падрабязна спыніўся на пытаннях, звязаных з развіццём сель­скагаспадарчай галіны, будаўніцтва жылля і інфраструктуры, адказаў на пытанні прысутных.

Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.