Пра падтрымку дзяцей-інвалідаў

Дзяржаўная палітыка нашай краіны ў дачыненні да інвалідаў скіравана на іх сацыяльную абарону, забеспячэнне роўнасці і паўнапраўнага ўдзелу ў жыцці грамадства.
З 1 ліпеня ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2017 года № 33 “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Ён уносіць некаторыя змены ў частку парадку і ўмоў назначэння дапамогі па доглядзе за дзіцём з інваліднасцю ва ўзросце да 18 гадоў.
Так, бацьку і маці даецца права сумяшчаць догляд за дзіцём-інвалідам да 18 гадоў з атрыманнем адпаведнай дапамогi і адначасова працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (не больш за 0,5 стаўкі) у аднаго або некалькіх наймальнікаў або выконваць працу дома ў аднаго наймальніка.
Дапамога назначаецца, калі абодва бацькі ў поўнай сям’і, бацька ці маці ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) не маюць права на дапамогу па доглядзе за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў або не могуць ажыццяўляць догляд за ім у сувязі з інваліднасцю I групы.
Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў Законе № 33, а таксама прававых гарантыях і льготах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, можна атрымаць на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (www.mintrud.gov.by) ці на сайце цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (j-soczentr.brest.by).
Іна ДАВІДЧЫК, кіраўнік аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Жабінкаўскага ТЦСАН.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.