Свята рупліўцаў, што кормяць краіну

 Святлана БЯЛЯК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

У трэцюю нядзелю лістапада прафесійнае свята адзначылі ўсе тыя, хто клапоціцца пра харчовую бяспеку краіны. Усяго ў сельскай гаспадарцы Беларусі заняты звыш 330 тысяч працаўнікоў, што абрабляюць зямлю, вырошчваюць жывёлу, перапрацоўваюць збожжа і малако.
У мінулую пятніцу, напярэдадні прафесійнага свята, у ГДК віншавалі лепшых працаўнікоў АПК Жабінкаўшчыны. Адкрыў урачыстае мерапрыемства старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, які адзначыў:
– Гэтае свята мае велізарнае значэнне, бо сельская гаспадарка вымагае каласальнай штодзённай працы тых людзей, што забяспечваюць нас самым неабходным. Сёлета старанні вяскоўцаў Жабінкаўшчыны прынеслі добрыя вынікі. Раён займае лідзіруючае становішча ў вобласці па тэмпе росту валавой сельгаспрадукцыі (107 % да ўзроўню мінулага года пры сярэднеабласным паказчыку 104 %). Сёлета на палях разам з кукурузай намалацілі 58 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 39 цэнтнераў з гектара. Парадавалі цукровыя буракі – валавы іх збор склаў звыш 85 тысяч тон, што дазволіла нам заняць у абласным спаборніцтве па іх вырошчванні ганаровае другое месца. Сярод сельгасарганізацый дзве гаспадаркі сталі пераможцамі – ААТ “Вазнясенскі” і “Рагазнянскі”.
Вядучае месца ў сельгас-вытворчасці традыцыйна займае жывёлагадоўля. На яе долю прыходзіцца 70 % таварнай прадукцыі. Дзмітрый Мікалаевіч з задавальненнем адзначыў лепшых жывёлаводаў раёна. У малочных лідарах – калектывы малочнатаварных ферм “Бусні-1” ААТ “Рагазнянскі” (загадчык Віктар Сабалеўскі), “Агароднікі” ААТ “Вазнясенскі” (загадчык Валянціна Асіпук), “Курпічы” ААТ “Жабінкаўскі” (загадчык Антаніна Багатка).
Свой уклад у вытворчасць сельгаспрадукцыі ўносяць сялянска-фермерскія гаспадаркі, на якіх рупіцца звыш сотні чалавек. Умеюць гаспадарыць “ЯКВІЛ” (кіраўнік – Людміла Якаўчук), “Улас” (Уладзімір Краўчук), “Бярозка” (Сяргей Кузнец), “Ацячызна АГРА” (Руслан Папоў), “Ева-Лэнд” (Настасся Кухарчук) ды інш.
Кіраўнік раёна выказаў цёп-лыя словы прызнанасці ўсім рупліўцам вёскі за прафесійнае майстэрства, веды і вопыт.
Разам з хлебаробамі ды жывёлаводамі прафесійнае свята адзначаюць і работнікі перапрацоўчых галін АПК. Цукровы і камбікормавы заводы – вядучыя прадпрыемствы не толькі раёна, але і вобласці, на якіх працуюць каля 1200 чалавек, вырабляецца амаль 97 % прамысловай прадукцыі Жабінкаўшчыны. Важкай была дапамога ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”, якая аказвала паслугі па перавозцы збожжа, цукровых буракоў, нарыхтоўцы кармоў і ўборцы саломы, рамонце тэхнікі і абслугоўванні даільнага абсталявання.
У гэтае важнае для хлебаробаў свята кіраўнік раёна пажадаў работнікам АПК здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў, энергіі і аптымізму. Затым старшыня райвыканкама ўручыў Ганаровыя граматы і Лісты падзякі лепшым працаўнікам АПК. (Іх прозвішчы былі названы ў мінулым нумары “СП”).
Наступным на сцэну падняўся госць свята – старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў.
Сяргей Дзмітрыевіч цёпла павіншаваў жабінкаўцаў са святам і ўручыў Ліст падзякі вадзіцелю ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” Івану Кузняцу.
Шчыра пажадаў перамог земляробам і намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Буткевіч. Ён выканаў прыемную місію – узнагародзіў многіх жабінкаўцаў за працоўныя поспехі.
Так, Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымаў трактарыст-машыніст ААТ “Арэпічы” Сяргей Гадлеўскі, Грамату абласнога выканаўчага камітэта – аператар машыннага даення МТФ “Падлессе” ААТ “Хмелева” Валянціна Хоміч. Дыпломам аблвыканкама за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці цукровых буракоў адзначаны Жабінкаўскі раён, ААТ “Вазнясенскі”, ААТ “Рагазнянскі”, а на нарыхтоўцы кармоў – камбайнер ААТ “Хмелева” Дзмітрый Ляшко і вадзіцель ААТ “Арэпічы” Аляксандр Сідараў. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама адзначана таксама добрасумленная, шматгадовая праца цялятніцы МТФ “Агароднікі” ААТ “Вазнясенскі” Наталіі Мандра, дырэктара ААТ “Вазнясенскі” Надзеі Кандрацюк, дырэктара ААТ “Арэпічы” Паўла Шыдловіча, галоўнага спецыяліста райсельгасхарчу Таццяны Хадакоўскай.
Працаўнікоў вёскі павіншавалі і старшыня Жабінкаўскага райсавета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Кучынскі, галоўны прававы інспектар працы Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аліна Гумен, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук, кіраўнік раённага аграпрамысловага саюза Аляксандр Тарасевіч. Яны адзначылі граматамі, Лістамі падзякі і прэміямі за самаадданую працу многіх рупліўцаў.
Запамінальным стаў момант, калі на сцэну падняліся 28 маладых спецыялістаў, што папоўнілі сёлета аграпрамысловы комплекс раёна. З цёплымі словамі настаўленняў на добрую прац3у да маладых звярнулася дырэктар ААТ “Вазнясенскі” Надзея Кандрацюк.
Дапоўнілі атмасферу свята музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні юных Меланы і Настассі Цімафіевіч, Варвары Ганчар, вакалістаў эстраднай студыі “Золак” і ансамбля “Вясёлкавы мікс”, пры-знаных майстроў сцэны – народных калектываў “Каларыт”, “Скарбніца”, “Хмелеўскія валацугі” і “Каруначкі”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.