Спецыялістамі Жабінкаўскага райЦГЭ праведзены наглядныя мерапрыемствы за рэалізацыяй у рознічнай сетцы дзіцячых тавараў школьнага асартыменту і захаваннем санітарных норм і правілаў “Патрабаванні да вытворчасці і рэалізацыі асобных відаў прадукцыі для дзяцей”, зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2012 года № 200.
У ходзе іх правядзення ў асобных гандлёвых аб’ектах нашага горада не на ўсе дзіцячыя тавары былі прад’яўлены дакументы, якія сведчаць аб якасці і бяспецы рэалізуемага тавару, у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у выглядзе сертыфіката або дэкларацыі аб адпаведнасці. Нагадваем прадаўцам і пакупнікам, што любая прадукцыя ў адпаведнасці з тэхнічнымі рэгламентамі павінна мець выразную, дакладную маркіроўку. Яна можа наносіцца на выраб, этыкетку, упакоўку або лісток-укладыш да прадукцыі. Маркіроўка павінна ўключаць у сябе наступную інфармацыю: краіна, дзе выраблена прадукцыя; фірменнае найменне вытворцы; адрас вытворцы; найменне і прызначэнне вырабу; тэрмін службы прадукцыі (пры неабходнасці); узрост карыстальніка (пры неабходнасці).
Маркіроўка адзення, вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў, скуры, трыкатажных вырабаў павінна мець інфармацыю з указаннем: выгляду і масавай долі (працэнтнае ўтрыманне) натуральнай і хімічнай сыравіны ў матэрыяле верху і падкладкі вырабу; памеру вырабу; сімвалаў па догля-дзе за вырабам і (або) інструкцыя па асаблівасцях догляду за ім у працэсе эксплуатацыі.
Уся інфармацыя павінна быць прадстаўлена на рускай мове.
Маркіроўка абутку акрамя асноўных патрабаванняў павінна ўтрымліваць інфармацыю аб памеры, мадэлі і (або) артыкуле вырабу, матэрыяле верху, падкладкі і падэшвы, умовах эксплуатацыі і догляду за ім. Пры пакупцы перавагу лепш аддаваць абутку з натуральных матэрыялаў. Абутак, зроблены са скуразамяняльніка, павінен мець унутраную паверхню і вусцілку толькі з натуральных тканін.
Матэрыял ранца павінен быць трывалым, лёгкім, зручным для чысткі і пажадана з воданепрымальным насычэннем або пакрыццём. Ранцы і заплечнікі для навучэнцаў пачатковых класаў павінны быць забяспечаны формаўстойлівай спінкай, што дапамагае падтрымаць анатамічна правільныя выгіны спіны і захаваць здароўе дзіцяці. Рамяні – шырокія, з эластычнага матэрыялу, змяняльнай даўжыні. Адзін рэмень павінен быць з раздымам, каб ранец было лягчэй здымаць і надзяваць. Абавязковае аздабленне святлоадбіўнымі элементамі і маркіроўка – для якой узроставай групы школьнікаў прызначаны.
Па выніках маніторынгу дадзены рэкамендацыі.
Наталля ГАЦКЕВІЧ, памочнік урача-гігіеніста Жабінкаўскага райЦГЭ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%