Лічбы прымушаюць задумацца

 

За дзевяць месяцаў бягучага года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбыліся 283 дарожна-транспартныя здарэнні, з іх 32 – па віне нецвярозых кіроўцаў. У выніку 46 чалавек загінулі, 299 атрымалі раненні. Затрыманы 2194 вадзіцелі, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
На Жабінкаўшчыне за гэты ж перыяд адбылося шэсць ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і пяць атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выявілі 5258 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, 1446 – хуткасных рэжымаў кіроўцамі, 396 – Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Затрыманы 59 вадзіцеляў, што кіравалі транспартным сродкам будучы нападпітку.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.