За студзень – верасень 2017 года па выніках кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзіліся спецыялістамі кантрольнага пункта-паста вагагабарытнага кантролю “Федзькавічы” філіяла Транспартнай інспекцыі па Брэсцкай вобласці, былі аформлены 2134 адміністрацыйныя справы за парушэнні ў галіне заканадаўства. У выніку сума штрафаў склала больш за 423 тысячы беларускіх рублёў. Часцей за ўсё вадзіцелі, якія ажыццяўляюць унутрырэспубліканскія і міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, парушалі ўсталяваны рэжым працы і адпачынку.
Таксама падчас кантрольных мерапрыемстваў былі выяўлены 533 выпадкі руху цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў з парушэннем дзеючага заканадаўства. З іх уладальнікаў спагнана больш за 101 тысячу рублёў за шкоду, нанесеную дарогам Беларусі агульнага карыстання, а вадзіцелі гэтых транспартных сродкаў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Уладзімір ГУЛІС, вядучы спецыяліст кантрольнага пункта-паста вагагабарытнага кантролю “Федзькавічы”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%