Будзьце асцярожныя на вадаёмах!

Як паказвае практыка, восенню рыбакі актыўна наведваюць вадаёмы з выкарыстаннем плавальных сродкаў. Парушэнне мер бяспекі і правілаў іх эксплуатацыі можа стаць прычынай трагедыі. Акрамя гэтага, восеньскі тэмпературны рэжым прымушае рыбакоў уцяпляцца, што таксама можа прывесці да трагедыі ў выпадку падзення ў ваду рыбака ў асенняй экіпіроўцы.
Сумныя лічбы статыстыкі паказваюць: з пачатку года 29 % ад агульнай колькасці трагічна загінулых на вадаёмах Брэсцкай вобласці складаюць рыбакі, прычым 83 % з іх знаходзіліся ў нецвярозым стане.
Неабходна памятаць асноўныя меры бяспекі пры рыбнай лоўлі з плавальных сродкаў, якія дапамогуць вам пазбегнуць бяды:
– лодка павінна быць спраўнай, абсталяванай выратавальнымі і водаадліўнымі сродкамі;
– кожны рыбак, які знаходзіцца ў лодцы, павінен апранаць выратавальную камізэльку;
– ужыванне алкаголю неабходна выключыць.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.