Штогод у чэрвені-жніўні на Брэстчыне абвастраецца праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Так, сёлета з удзелам непаўнагадовых зарэгістраваны 24 ДТЗ, у выніку якіх адно дзіця загінула і 27 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Прычынамі аварый, як правіла, становяцца пераход праезнай часткі ў нявызначаным месцы, гульня ў непасрэднай блізкасці ад яе, неасцярожная язда на веласіпедах і мапедах, раптоўнае з’яўленне з-за перашкоды перад рухомым транспартам.
Паважаныя вадзіцелі! Будзьце пільныя! Памятайце, што паводзіны дзіцяці непрадказальныя! Не ігнаруйце дзеючыя патрабаванні да перавозкі дзяцей-пасажыраў, выкарыстоўвайце дадатковыя сродкі для іх абароны.
З мэтай папярэджання і прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, выяўлення і ўхілення прычын ДТЗ з іх удзелам, зберажэння жыцця і здароўя хлопчыкаў і дзяўчынак, у сувязі з заканчэннем летніх канікулаў і пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў у гэты перыяд кіраваць транспартнымі сродкамі ў светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар.
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%