Корм для дэкаратыўных грызуноў (хамякоў, мышэй, пацукоў, марскіх свінак) “Грызлі”, які выпускае Жабінкаўскі камбікормавы завод, цяпер мае новую ўпакоўку. Як паведамілі работнікі аддзела маркетынгу прадпрыемства, корм багаты на бялкі, якія ўтрымліваюцца ў пажыўных травах, злакавых і збожжавых культурах, а яго комплекс вітамінаў умацоўвае арганізм хатніх гадаванцаў, павышае супраціўленне бактэрыям, вірусам і інфекцыям. Да таго ж, корм не ўтрымлівае фарбавальнікаў, араматызатараў і кансерватараў, а ўнікальная апрацоўка зерня надае яму прыемны смак і пах.
Алеся ДАБРАВЕСТ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%