новости

Апусцелі хлебныя нівы…

Нарэшце апусцелі хлебныя нівы. На змену рупліўцам-камбайнам выйшлі магутныя трактары, якія аператыўна ўбіраюць з палёў салому, рыхтуюць глебу пад азімую сяўбу. Сёлета хлебаробы Жабінкаўшчыны сабралі багаты ўраджай збожжа – амаль 48 тысяч тон, што на 2 тысячы болей, чым летась. Самая высокая аддача палёў у ААТ “Вазнясенскі” і “Жабінкаўскі” – тут сабралі з кожнага гектара 51,6 і 43,7 цэнтнера збожжа адпаведна. Багаты год таксама на рупліўцаў, што намалацілі і перавезлі звыш тысячы тон збожжа (без уліку рапсу). Так, сёлетняе жніво налічвае 14 экіпажаў-камбайнераў і 12 вадзіцеляў-“тысячнікаў”.

Цікавыя заняткі для дзетак

Кожную нядзелю супрацоўнікі Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея праводзяць музейна-педагагічныя заняткі для дзетак, якія адпачываюць на канікулах у сваіх бабуль і дзядуляў у Малых Сяхновічах. Тэматыка іх розная. Цыкл апошніх заняткаў быў прысвечаны прыродзе нашага краю. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра тыя расліны і грыбы, якія растуць на Жабінкаўшчыне. У мінулыя выхадныя дзеці акунуліся ў цудоўны свет шахмат. Яны пазнаёміліся з вытокамі гэтай гульні, яе гісторыяй, “перанесліся” ў часы, калі шахматы з’явіліся на Русі і ў Еўропе. Даведаліся, што гэты від спорту мае статус міжнароднага, а таксама змаглі і самі згуляць у гэтую зай-мальную гульню.

Акцыі бібліятэкі

Паспяхова прайшла акцыя “FreeBook” (абмен кніг), якую арганізавалі бібліятэкары Цукразаводскай гарадской бібліятэкі Таццяна Няменьшая і Надзея Балюк. Пад час яе жыхары нашага горада абмянялі больш за 30 кніг. Цяпер ва ўстанове праходзіць акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”. Яе супрацоўнікі запрашаюць усіх прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве і папоўніць бібліятэчны фонд.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*