Ужыў алкаголь – у ваду ні нагой

купаніе

Рэкі, азёры, вадаёмы заўсёды прыцягваюць да сябе людзей усіх узростаў, асабліва ў гарачую летнюю спёку. Адны праводзяць такія дні ў цені і не рызыкуюць купацца, іншыя, разагрэўшыся на сонцы, спрабуюць астыць у вадзе, а некаторыя, “разгарачыўшыся” пры дапамозе спіртнога, “змагаюцца” з воднай стыхіяй. Але апошняя, на жаль, не даруе бестурботнасці і жорстка карае за парушэнне правілаў паводзінаў на вадзе і каля яе.
На Брэстчыне налічваецца 109 месцаў масавага адпачынку ля вадаёмаў, і толькі на 85 з іх афіцыйна дазволена купанне. З пачатку купальнага сезона, а дакладней з 1 мая бягучага года, патанула 8 чалавек, з іх двое непаўнагадовых.
Так, 27 ліпеня ў сажалцы-выпарніку ў Пінску патануў вучань адной з пінскіх школ. Віной да-дзенай трагедыі з’явілася бестурботнасць хлопца і бескантрольнасць з боку бацькоў.
Больш за ўсё выпадкаў патаплення прыходзіцца на перадвыхадныя і выхадныя дні – пятніцу, суботу і нядзелю. З васьмі фактаў гібелі на вадзе сем адбыліся ў месцах, не ўсталяваных для гэтых мэт мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Дарэчы, за купанне ў неўсталяваных месцах парушальнікі прыцягваюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.63 КоАП Беларусі (штраф ад адной да трох базавых велічыняў).
Больш за ўсё шанцаў скончыць свой адпачынак ля вады сумна і трагічна, вядома ж, у людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, пры ўсім тым, што за распіццё іх у грамадскіх месцах прадугле-джана адміністрацыйная адказнасць згодна з арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь. Усяго ж у вобласці зарэгістраваны два факты гібелі на вадзе асоб, што былі нападпітку.
Напрыклад, 25 ліпеня ў адным з вадаёмаў, размешчаных на тэрыторыі Драгічынскага раёна, пад час купання ў нецвярозым стане патануў жыхар Бярозаўскага раёна.
Захаванне законнасці на пляжах і ў месцах масавага адпачынку грамадзян заўсёды будзе знаходзіцца пад пільнай увагай супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цячэнне і зыход купальнага сезона не заўсёды залежыць ад работы адказных службаў, але, у першую чаргу, ад паводзінаў тых, хто адпачывае. Аматарам актыўнага адпачынку паблізу вадаёмаў нагадваем: купанне ў незнаёмых, не ўсталяваных для гэтага месцах, ужыванне алкагольных напояў, забавы і свавольства на вадзе, няўважлівасць з боку дарослых да сваіх дзяцей прыводзяць да сумных, фатальных вынікаў. Выконвайце элементарныя правілы паводзінаў на вадаёмах, бо вада не даруе памылак.
Віктар МЕЛЬНІКАЎ, часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.