“Клопат” аб’яднаў у спорце

БРСМ

Летнія канікулы – час для цікавых забаў, гульняў, сустрэч. Некаторыя дзеці паспелі ўжо засумаваць па ўроках, хатніх заданнях і школьных сябрах.
“Цяжкім” падлеткам далі магчымасць сустрэцца на спартыўнай пляцоўцы, каб весела і з карысцю правесці вольны час. Камісія па справах непаўнагадовых райвыканкама, аддзелы адукацыі, спорту і турызму, унутраных спраў райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, у межах акцыі “Клопат” сабралі юнакоў і дзяўчат на спартакіяду ў ФАУ “СК “Бадзёрасць”.
Падлеткі з ахвотаю адгукнуліся. Ім прапанавалі праявіць смеласць, спрыт і трапнасць у некаторых відах спорту. Удзельнікі каманд гулялі ў дартс, кідалі мяч у баскетбольнае кальцо, дэманстравалі ўменне лоўка вадзіць веласіпед. Вы б бачылі, з якім непадробным спартыўным запалам падышлі яны да выканання заданняў!
Спорт ёсць спорт – нехта выйграе, нехта – прайграе. Самымі трапнымі ў кіданні дроцікаў аказаліся Алеся Кісліцына і Аляксандр Жэдзік. Найбольш паслухмяна далятаў да баскетбольнай карзіны мяч з рук Максіма Саўко і Яўгеніі Дземідзюк. У фігурным ваджэнні веласіпеда перамогу святкаваў Віталь Трацяк. Дзяўчаты ў гэтым відзе “падкачалі”. Мо, ім трэба часцей катацца на веласіпедзе, а не шукаць віртуальных забаў у камп’ютары ці смартфоне?
Так ці не, аднак падлеткі заняліся спортам, выдатна правялі час, адпачылі, сустрэліся з сябрамі. Яны папрасілі часцей праводзіць падобныя спартакіяды.
Юлія НЯРОДА, намеснік старшыні камісіі па справах непаўнагадовых.
На здымку: удзельнікі спартландыі ў межах акцыі “Клопат”.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.