Дзень Нептуна астудзіў у спёку

3 (3) 4 (2)

Амаль ніводная лагерная змена не абыходзіцца без папулярнага і любімага дзецьмі Дня Нептуна. У аздараўленчым лагеры “Арляня” Жабінкаўскага раёна гэта традыцыйнае свята прайшло на мінулым тыдні і зацікавіла дзяцей і падлеткаў разнастайнасцю водных забаў. Яно было вельмі дарэчы ў невыносную спёку, што панавала ў краіне амаль тыдзень.
Самым доўгачаканым момантам свята стала з’яўленне галоўнага персанажа Нептуна з трызубцам у руках. Ра-зам з русалкамі і піратамі ён парадаваў юных удзельнікаў канцэртнай праграмай, шматлікімі конкурсамі і віктарынамі, якія прыйшліся даспадобы нават самым маленькім гарэзам.
Каб летні адпачынак быў не толькі прыемным, але і бяспечным, супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС у рамках акцый “Канікулы без дыму і агню” і “Ганарымся, што навучылі” таксама прынялі ўдзел у да-дзеным свяце. Выратавальнікі прадэманстравалі спосабы аказання дапамогі лю-
дзям у розных надзвычайных сітуацыях, правялі пазнавальную віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці і падарылі памяткі на супрацьпажарную тэматыку.
Кульмінацыяй свята стала водная феерыя. Пад “дождж” з задавальненнем выбеглі не толькі дзеці, але і выхавальнікі.
За незабыўнае свята і мора пазітыўных эмоцый дзеці шчыра дзякавалі выратавальнікам-пажарным, якія могуць смела сказаць: “Ганарымся, што навучылі!”
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.