Эфектыўнасць работы пацвярджаюць ключавыя паказчыкі

Жабинковский райисполком

Святлана БЯЛЯК.

У мінулую пятніцу адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў яго старшыня Дзмітрый Гарадзецкі. У павестцы дня значыліся тры пытанні.
З інфармацыяй аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Жабінкаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2017 года выступіў намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Гардзееў. У сваім дакладзе ён падкрэсліў, што прадпрыемствы і арганізацыі Жабінкаўскага раёна за шэсць месяцаў забяспечылі выкананне чатырох з чатырох ключавых паказчыкаў эфектыўнай работы. Так, тэмп росту экспарту тавараў на прадпрыемствах мясцовай і бязведамаснай падпарадкаванасці без прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання па выніках паўгоддзя пры заданні 102,5 % складае 159 %; экспарт паслуг пры заданні 101,5 %
– 151,3 %; на новыя ўведзеныя месцы працаўладкавана 50 чалавек пры заданні 35; выкананы паказчык прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры заданні 0,4 млн. долараў ЗША – 0,418 млн. долараў.
За шэсць месяцаў выкананы восем з дзесяці даве-дзеных заданняў: па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах: пры заданні 101 % паказчык склаў 111,6 % (без свінакомплексу “Сычова” – 105,7 %); у першым паўгоддзі створана шэсць новых прадпрыемстваў з шасці на бягучы год; створана 120 новых рабочых месцаў пры плане 110 на год; фактычны паказчык рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 102,9% пры заданні на першае паўгоддзе 101,1 %;
узровень запасаў гатовай прадукцыі да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці склаў 19,3 % пры заданні 30 %. Амаль удвая перавыканана заданне па ўводзе жылля за кошт усіх крыніц фінансавання: уведзена 9861 кв. м пры заданні 5000 кв. м, аб’ём будаўніча-мантажных работ вырас да аналагічнага перыяду да 176,2 % пры заданні 102,3 %.
Жабінкаўцы не выканалі два паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця: па індэксе фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці (66,6 % пры заданні 70 %) і па ўзроўні налічанай намінальнай заработнай платы: яна склала 642 рублі пры заданні 711,7 рубля.
Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 111,6 %
(заданне – 101 %). Паказчык не выкананы толькі ААТ “Шпіталі” і “Азяты АГРА”.
За першае паўгоддзе сёлета жывёлаводамі сельскагаспадарчых арганізацый раёна надоена 31,4 тыс. тон малака (111,1 %
да ўзроўню адпаведнага леташняга перыяду). Самы высокі тэмп росту вытворчасці малака атрыманы ў ААТ “Рагазнянскі” (+ 832 т), “Маціевічы” (+ 384 т), “Арэпічы” (+ 298 т), “Ракітніца (+394 т).
З пачатку года з малочных ферм рэалізавана 28,6 тыс. тон малака (+ 3,9 тыс. т або + 16 %). Самы высокі тэмп росту яго рэалізацыі забяспечылі ААТ “Ракітніца”, “Арэпічы”, “Рагазнянскі”, “Жабінкаўскі”.
У першым квартале ў сельгаспрадпрыемствах знізілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, дойных кароў (на 24 галавы) у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.
Па стане на 1 ліпеня ў сельгасарганізацыях вырашчана 4200 тон ялавічыны і свініны (або 120,4 % да ўзроўню мінулага года). У сярэднім у суткі скаціна прыбаўляла ў вазе на 653 грамы (+ 36 г). Самы нізкі гэты паказчык у ААТ “Шпіталі” – усяго 462 г). Пры гэтым дапушчана значанае зніжэнне прыплоду цялят у ААТ “Жабінкаўскі”, “Хмелева”, “Ракітніца” і “Шпіталі”.
Па выніках студзеня-ліпеня экспарт тавару ў раёне павялічыўся на 93,4 % і склаў 22,9 млн. долараў ЗША, імпарт – 20,9 млн. долараў і павялічыўся на 19,2 %.
За першае паўгоддзе ў эканоміку раёна прыцягнута 32 млн. 723 тыс. рублёў інвестыцый, рост склаў 144,5 %. Найвышэйшы тэмп росту інвестыцый за студзень-ліпень сярод арганізацый мясцовага падпарадкавання дасягнулі: КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, ААТ “Хмелева” і “Рагазнянскі”. Пры гэтым найбольш знізілі аб’ёмы інвестыцый у асноўны капітал УКБ Жабінкаўскага раёна, Жабінкаўская ПМК-10 і ААТ “Жабінкаўскі”.
Рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі за першае паўгоддзе па раёне склаў 26441,5 тыс. рублёў, або 102,9 % (што дазваляе Жабінкаўшчыне займаць чацвёртае месца сярод раёнаў вобласці). Што тычыцца тэмпу росту рознічнага тавараабароту спажыўкааперацыі, то наш раён – адзіны ў вобласці з тэмпам росту звыш 100 % пры сярэднеабласным – 88,2 %.
Па выніках работы за першы квартал з чыстымі стратамі спрацавалі чатыры прадпрыемствы: ААТ “Рыбгас “Сакалоўскі Гусак”, УП “Санаторый “Буг”, КУП па аказанні паслуг “Жабінкаўскі РКБА”, торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”.
Выступоўцу дапоўнілі таксама выконваючы абавязкі начальніка райсельгасхарчу Іван Міцкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Максім Антанюк.
У рамках абмеркавання першага пытання былі разгледжаны вынікі выканання раённага бюджэту за першае паўгоддзе 2017 года.
Як паведаміла прысутным начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Святлана Плавух, за справаздачны перыяд бюджэт раёна выкананы з прафіцытам у суме 12,7 тыс. рублёў. Даходы бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2017 года склалі 13621,6 тыс. рублёў, у тым ліку асабістыя 8638,6 тыс. рублёў, ці 49,2 % гадавога плана і 107 % да ўзроўню леташняга перыяду.
У разрэзе асноўных даходных крыніц забяспечана станоўчая дынаміка па паступленнях па падаходным падатку, падатках на дабаўлены кошт і нерухомасць, для вытворцаў сельгаспрадукцыі.
На першачарговыя расходы (заработную плату, трансферты насельніцтву, харчаванне, медыкаменты, камунальныя плацяжы і інш.) у справаздачным перыя-дзе накіравана амаль 10103,8 тыс. рублёў, або 74,2 % ад агульнай сумы расходаў бюджэту.
На фінансаванне галіны сацыяльнай сферы ў першым паўгоддзі накіравана 9687,5 тыс. рублёў, што складае 70,2 %
ад агульнай сумы расходаў бюджэту раёна. Так, на ахову здароўя накіравана 2737,6 тыс. рублёў, на адукацыю – 5603,9 тыс. рублёў (41,2 % у аб’ёме расходаў бюджэту). З іх на расходы па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апякунства бацькоў і выхоўваюцца ў сем’ях, выкарыстана 114,6 тыс. руб.
На расходы ў галіне культуры накіравана 590 тыс. рублёў (4,3 %
у агульным аб’ёме бюджэту); у галіне сельскай гаспадаркі, рыбы, гаспадарчай дзейнасці – 435 тыс. рублёў; на фінансаванне расходаў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў накіравана 487,6 тыс. рублёў.
Усяго за справаздачны перыяд установамі невытворчай сферы атрымана даходаў у суме 299,4 тыс. рублёў, што ў 1,2 раза больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года, а таксама атрымана 2,6 тыс. рублёў спонсарскай дапамогі. За кошт сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы накіравана 29,9 тыс. рублёў.
З трэцім пытаннем “Аб рэарганізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”, стане работы па дзейнасці адміністрацыйных працэдур, выступіла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алена Акуліч.
Яна паведаміла, што за першае паўгоддзе ў Жабінкаўскі райвыканкам паступіў 171 зварот грамадзян (што на тры менш, чым за такі ж перыяд мінулага года). З іх 68 – пісьмовых, 83 – вусных і 20 – электронных. Таксама пад час праведзеных 24 “прамых тэлефонных ліній” паступіла 38 зваротаў.
Пры гэтым на 17,9 % (з 28 да 33) назіраецца рост зваротаў жыхароў Жабінкаўшчыны ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прычым у Брэсцкі аблавыканкам з Адміністрацыі Прэзідэнта перанакіравана толькі 8 зваротаў і ў Жабінкаўскі райвыканкам – 1. Гэта сведчыць аб тым, што рашэнне пытанняў, сфармуляваных у зваротах, не адносіцца да кампетэнцыі мясцовых выканаўчых органаў.
Што хвалюе людзей? На першым месцы – пытанні камунальнай гаспадаркі (52 звароты): добраўпарадкаванне, рамонт або пракладка асфальтавага пакрыцця, будаўніцтва сетак каналізацыі і водазабеспячэнне, санітарны стан вуліц. На другім месцы – жыллёвыя пытанні: рамонт прыватнага жылля, выдзяленне крэдытаў і субсідый. На тэцім месцы – зямельныя пытанні – людзі просяць прадаставіць зямельныя ўчасткі, а таксама растлумачыць нормы дзеючага заканадаўства. Затым ідуць пытанні працаўладкавання, аплаты працы. А вось зваротаў, якія тычацца пытанняў транспарту, гандлю і сельскай гаспадаркі, у справаздачны перыяд было надзвычай мала.
Як правіла, адказы, атрыманыя на звароты, грамадзян задавальняюць. Праўда, ёсць такія асобы, якіх не суцяшае атрыманая інфармацыя, і яны звяртаюцца паўторна, пішуць у вышэйстаячыя органы. Сярод такіх, напрыклад, спрэчкі з суседкай з-за плоту, скаргі на дзейнасць рэлігійнай абшчыны, незадаволенасць працай старшыні сельвыканкама, просьба закрыць скразны праезд між дамоў, скарга на няякасны рамонт у пад’ездзе і падтапленне сядзібнага ўчастка і інш.
– Каб удасканаліць механізмы ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, перыядычна право-дзяцца маніторынгі стану работы з насельніцтвам, – адзначыла Алена Аляксееўна. – У 24 арганізацыях у сакавіку і ліпені бягучага года праведзены маніторынгі за выкананнем працоўнай дысцыпліны і станам работы з насельніцтвам. І калі парушэнняў працоўнай дысцыпліны пад час маніторынгу не выяўлена, дык хапала іншых недахопаў: на інфармацыйных стэндах не вывешвалася неабходная інфармацыя або своечасова не абнаўлялася, парушалася вядзенне справавытворчасці па рабоце са зваротамі, не выконваліся нормы дзеючага заканадаўства.
Амаль ва ўсіх арганізацыях і прадпрыемствах раёна ёсць кнігі заўваг і прапаноў формы ўзору 2005 года, што не адпавядае патрабаванням дзеючага заканадаўства, таму іх тэрмінова трэба замяніць на новыя.
Па выніках першага паўгоддзя за парушэнні патрабаванняў дзеючага заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута шэсць чалавек.
Разгледзеўшы ўсе пытанні, што былі на павестцы дня, райвыканкам прыняў адпаведныя рашэнні.
У пасяджэнні райвыканкама прыняў удзел міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.