У Жабінцы названы майстры гандлёвай справы

IMG_7244
Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота аўтара.
25 ліпеня, напярэдадні Дня работнікаў гандлю, Жабінка вітала ўдзельнікаў абласнога конкурсу прадаўцоў магазінаў спажывецкай кааперацыі “Лепшы па прафесіі”. Спаборніцтва праводзілася ў 31-ы раз, у ім бралі ўдзел прадстаўнікі 22 гандлёвых арганізацый Брэстчыны, і ўпершыню падмосткамі для яго стаў наш горад.
КОНКУРС ПАВІНЕН БЫЎ выявіць найлепшых сярод прадаўцоў прадуктовых і непрадуктовых тавараў, павысіць узровень іх майстэрства і культуры абслугоўвання. Ён ладзіўся на базе сучасных аб’ектаў рознічнага гандлю Жабінкі: “Універмага”, размешчанага ў IMG_7271самым цэнтры горада, гаспадарчага магазіна на вуліцы Леніна і прадуктовай крамы № 15 “Родны кут”, што ў мікрараёне бальніцы. Названыя аб’екты былі абраны невыпадкова, паколькі цалкам забяспечваюць высокі ўзровень арганізацыі продажу тавараў, ужываюць сучаснае гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне і камп’ютарныя сістэмы. Многія жабінкаўцы, што завіталі ў дзень конкурсу ва “Універмаг” ці 15-ы
магазін, здзіўляліся, калі бачылі, наколькі шмат стала ў зале гандляроў, і як даведваліся, што міжволі станавіліся сведкамі спаборніцтва, шчыра жадалі поспеху майстрам гандлёвай справы.
А ПАЧЫНАЛАСЯ ЎСЁ з ГДК, дзе пад урачыстыя гукі фанфар быў дадзены старт конкурснай праграме. З пажаданнямі ў добры шлях да пераможных вяршыняў удзельнікаў віталі намеснік старшыні праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза Ларыса Казлова (яна ж узначальвала патрабавальнае журы конкурсу), дырэктар Брэсцкай міжраённай базы Сяргей Пашкевіч і намеснік старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Дзяніс Гардзееў. Начальнік упраўлення гандлю абласнога спажывецкага саюза Святлана Таргоўцава, са свайго боку, агучыла ўмовы IMG_7277прафесійнага спаборніцтва. Каб даказаць сваю перавагу над іншымі майстрамі прылаўка і стаць сапраўднымі зоркамі гандлю, лепшым у гэтай справе давялося прайсці праз сапраўдныя церні конкурсных заданняў.
Найперш была “Візітоўка”, у якой кожны ўдзельнік прадстаўляў сябе і арганізацыю, што даверыла яму абараняць свой гонар на абласным узроўні. Прычым, канкурсанты рабілі ўсё выключна самастойна, без аніякай “групы падтрымкі” на сцэне, якая, бывае, “засланяе” сабою ўдзельніка. Такім чынам, дух спаборніцтва вітаў з першай хвіліны і да апошняй. Ацэньваліся не толькі знешні выгляд і прафесійная накіраванасць удзельніка, але й арыгінальнасць выканання. Яны былі дастаткова высокімі, таму патрабавальнае журы неаднойчы ўзнімала IMG_7309над галовамі толькі “пяцёркі”.
Вядома ж, рэклама – рухавік прагрэсу і гандлёвага працэсу. Пагэтаму ў другім заданні ўдзельнікі прэзентавалі тавар, прапанаваны журы з ліку тых, з якімі канкурсантам даводзіцца штодня працаваць на сваіх працоўных месцах (пры гэтым, каб апісаць рэчы, што ім давялося рэкламаваць, многія знаходзілі не толькі празаічныя словы, але й паэтычнымі радкамі гарэзліва заклікалі набываць беларускія тавары). Цанілася лапідарнасць і паўната раскрыцця інфармацыі пра тавар, пісьменнасць, яркасць мастацкага ўвасаблення і, канечне ж, арыгінальнасць.
Трэцяе заданне – тэарэтычнае, аднак не менш адказнае: на працягу паўгадзіны гандляры даказвалі ў пісьмовым тэсце глыбіню ведаў па правілах гандлю і тэрміналогіі, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў” ды маркетынгавай стратэгіі спажывецкай кааперацыі. Давялося вырашаць і практычныя сітуацыі, што ўзнікаюць пры абслугоўванні пакупнікоў.
Натхнялі ўдзельнікаў на барацьбу выдатныя жабінкаўскія артысты. Сваімі спевамі і танцамі, як заўжды, радавалі Валерый Няменьшы, Наталля Сяргеева, Алег Канашкоў, народны вакальны ансамбль “Каларыт” і ўзорны танцавальны калектыў “Каруначкі”.
ЭКВАТАР СПАБОРНІЦТВА быў пера-
адолены, аднак да фіналу заставалася яшчэ далёка, бо ўдзельнікам давялося пакінуць гарадскі Дом культуры, каб на практыцы даказаць, хто варты пераможных лаўраў. У чацвёртым і пятым заданнях патрабавалася ў названых гандлёвых кропках Жабінкі паказаць, наколькі здольныя канкурсанты падрыхтаваць рабочае месца (а гэта значыць, правесці выкладку тавараў, аформіць таварна-дэкаратыўную экспазіцыю). Ацэньваліся таксама знешні выгляд, форменная вопратка ўдзельніка і наколькі канкурсанты здольныя ветліва і прафесійна абслугоўваць пакупнікоў, характарызаваць тавары, арыентавацца ў іх асартыменце, прымяняць на практыцы элементы мерчандайзінгу ды інш.
НАРЭШЦЕ НАСТУПІЎ МОМАНТ, які з нецярплівасцю чакалі ўсе без выключэння ўдзельнікі ХХХІ абласнога конкурсу “Лепшы ў прафесіі”, – аб’яўленне пераможцаў. Вынікі падводзіліся яшчэ ў адной важнай кропцы, што належыць Брэсцкай міжраённай гандлёвай базе, – рэстаране “Вясёлка”. Падзячныя лісты, граматы, каштоўныя падарункі, набытыя з дапамогай спонсараў мерапрыемства ААТ “Кобрынскі масласырзавод”, сумеснага таварыства “Інгман-марозіва”, унітарнага прадпрыемства “Кока-Кола” (Беўрыджыз, Беларусь), ААТ “Піўзавод Аліварыя”, уручалі старшыня праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза Леанід Янковіч і кіраўнік абкама прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі Уладзімір Тарасевіч.
Асобна вылучым поспех прадстаўніка Брэсцкай міжраённай базы Іллі Горбача, прызнанага лепшым у намінацыі “Лепшая рэклама тавара”. Аднак па-сапраўднаму зорным гэты дзень стаў для лунінчан, якія павезлі дамоў з гасціннай Жабінкі літаральна ўсе найвышэйшыя ўзнагароды: сярод гандляроў непрадуктовых тавараў пераможцаю абвешчана Людміла Наварыч, а Артур Дмоўскі – найлепшым паміж прадаўцоў прадуктовых тавараў, па выніках спаборніцтва Лунінецкае раённае спажывецкае таварыства ўганаравана таксама ў прэстыжнай намінацыі “За якасны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў”.
Віншуем пераможцаў, прызнаных на жабінкаўскай зямлі майстрамі гандлёвай справы.
На здымках: у час ХХХІ абласнога конкурсу прадаўцоў магазінаў спажывецкай кааперацыі “Лепшы па прафесіі”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.