У межах акцыі “Канікулы без дыму і агню” прайшло свята “Дзень бяспекі” ў дзіцячым яслях-садзе № 1 Жабінкі. Яго арганізавалі супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС сумесна з кіраўніцтвам і выхавальнікамі да-школьнай установы.
Спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ганна Усцьянчык у гульнёвай форме пазнаёміла дзяцей з нумарамі экстраных службаў, нагадала правільныя дзеянні пры пажары. У вясёлай абстаноўцы былі праведзены конкурсы “Эвакуацыя” і “Адгадайка”, гульні “Небяспечна-бяспечна” і “Топ-Хлоп”, выратавальная эстафета.
Потым хлопчыкі і дзяўчынкі бліжэй пазнаёміліся з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем. Яны з вялікім задавальненнем прымералі на сябе баявое адзенне выратавальнікаў.
Трэба сказаць, што ўсе без выключэння маленькія ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя прызы і падарункі.
Скончылася свята воднай феерыяй і масай станоўчых эмоцый.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%