Наталля ВАЛОШКА.
25 ліпеня ў Жабінкаўскім раённым аддзеле надзвычайных сітуацый адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажарнай службы.
З віншавальным словам да выратавальнікаў-пажарных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Гарадзецкі. Ён падзякаваў асабоваму саставу РАНС за самаадданасць і прафесіяналізм, за актыўны ўдзел у святочным мерапрыемстве да 200-годдзя Жабінкі, а таксама пажадаў выратавальнікам поспехаў у нялёгкай працы, аптымізму і моцнага здароўя.
Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік раёна ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама намесніку начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце маёру ўнутранай службы Аляксандру Куліку, а таксама Пісьмо падзякі начальніку каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 капітану ўнутранай службы Раману Філіпуку. У гэты святочны дзень прынялі прысягу малодшыя сяржанты ўнутранай службы Арцём Барэцкі і Анатоль Астапук.
І яшчэ некалькі прыемных момантаў. Загадам міністра надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта ўнутранай службы Уладзіміра Вашчанкі вадзіцелю ПАВЧ № 1 Жабінкаўскага РАНС Мікалаю Германовічу прысвоена чарговае званне – прапаршчык унутранай службы. Нагрудным знакам “За адзнаку”
II ступені ўзнагароджаны старшы прапаршчык унутранай службы камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 Ігар Антанюк, юбілейным медалём “160 год пажарнай службе Беларусі” – прапаршчык унутранай службы вадзіцель ПАВЧ № 1 Аляксандр Здзярук, граматай Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі – падпалкоўнік унутранай службы начальнік Жабінкаўскага РАНС Алег Бутрым.
Віншуем нашых выратавальнікаў, якія што-дзень знаходзяцца на варце нашага спакою і бяспекі, з заслужанымі ўзнагародамі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%