Падарунак да Дня пажарнай службы

Скамейка

Абласное ўпраўленне МНС у сваё прафесійнае свята зрабіла Брэсту падарунак. У парку культуры і адпачынку імя 1 Мая выратавальнікі ўстанавілі тэматычны арт-аб’ект – стылізаваную лавачку ў выглядзе пажарнай машыны. Аўтарамі эскіза з’яўляюцца супрацоўнікі МНС. Ажыццявілі іх задумку мясцовыя майстры кавальскіх спраў пад кіраўніцтвам Аляксандра Чумакова. Лаўка ўяўляе сабой пярэднюю частку чырвонай пажарнай машыны. Арт-аб’екту прысвоены нумар – 101 112, яго часткі супадаюць з нумарамі, па якіх можна патэлефанаваць выратавальнікам і папрасіць дапамогі ў надзвычайнай сітуацыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.