Для ўмацавання арганізма хадзіце басанож

i (5)

Босахаджэнне як лячэбна-прафілактычны сродак практыкаваўся з даўніх часоў урачамі Старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма. Яны назначалі гэтую працэдуру і для агульнага ўмацавання арганізма, і для лячэння розных захворванняў. Акрамя таго, Сакрат, Сенэка і іншыя філосафы старажытнага свету лічылі хаджэнне басанож адным са спосабаў развіцця разумовых здольнасцяў чалавека. Невыпадкова ў тыя далёкія часы дзеці пачыналі насіць абутак толькі па дасягненні 18 гадоў.
Сучасныя навукоўцы даказалі, што хаджэнне басанож спрыяе актывізацыі нервова-мышачных працэсаў, нармалізацыі і стабілізацыі артэрыяльнага ціску, паляпшае акісляльныя працэсы ў арганізме і, у прыватнасці, спрыяе насычэнню тканак кіслародам. Як следства, у чалавека, які любіць хадзіць басанож, заўсёды добры настрой і адчуванне здароўя ва ўсім целе. Да таго ж, босахаджэнне абуджае масу станоўчых эмоцый, што ў сваю чаргу мае вялікае значэнне для прафілактыкі стэнакардыі, гіпертаніі і многіх іншых сучасных хвароб.
Справа ў тым, што падэшва з’яўляецца найбольш магутнай рэфлексагеннай зонай чалавечага цела. На адным яе квадратным сантыметры сканцэнтравана больш механа- і тэрмарэцэптараў, чым на любым іншым участку скуры. Пры хаджэнні басанож актыўнасць гэтых рэцэптараў павышаецца, “абуджаюцца” размешчаныя на ступні біялагічна актыўныя кропкі. А паколькі кожная з іх звязана з тым ці іншым унутраным органам, тое “абуджэнне” стымулюе работу ўсіх унутраных органаў і сістэм нашага арганізма.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.