З наступленнем цёплага сезона, асабліва на канікулах, павялічваецца колькасць выпадкаў ад паражэння электратокам. На прысядзібных участках атрымліваюць апёкі і траўмы дзеці і дарослыя, гінуць рыбаловы.
26
чэрвеня падлетак з Бярозы трапіў у рэанімацыю пасля таго, як атрымаў удар токам пад час рыбалкі з чыгуначнага моста праз раку Ясельда.
1 красавіка ў населеным пункце Востраў Гомельскай вобласці атрымаў апёкі рук і галавы падлетак, які залез з сябрам у размеркавальнае збудаванне 10 кВ трансфарматарнай падстанцыі на закінутай ферме з мэтай зрабіць “сэлфі”.
У Малых Яцкавічах Пружанскага раёна 14 мая на прысядзібным участку 39-гадовы мужчына пры мантажы палімернай цяпліцы выкарыстоўваў няспраўны шурупавёрт, уключаны ў электрычную сетку праз падаўжальнік, што прывяло да няшчаснага выпадку са смяротным зыходам. 13 мая загінуў рыбак, які лавіў рыбу ў пралёце апор ВЛ-10 кВ на вадаёме ў Віцебскай вобласці. 5 мая ў населеным пункце Кастрычнік Кобрынскага раёна пры спілоўванні дрэва адбылося яго падзенне на правады ВЛ-220 кВ. У выніку пад уздзеянне электрычнага току трапіў 34-гадовы жыхар і загінуў.
Неабходна памятаць правілы электрабяспекі: не набліжацца да абарваных правадоў бліжэй за 8 м, не гуляць уздоўж лініі электраперадачы, не лавіць пад імі рыбу, не размаўляць па мабільным тэлефоне пад час навальніцы, не залазіць на апоры і самавольна ў электраўстаноўкі, не выкарыстоўваць няспраўныя электрапрыборы.
Валянціна ПРАТАСЕВІЧ, інспектар энергаінспекцыі Жабінкаўскага раёна.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%