25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

DSC_0512Паважаныя работнікі аддзела
па надзвычайных сітуацыях, ветэраны
пажарнай службы раёна!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!

Мужнасць, адвага, гатоўнасць у любых умовах уступіць у барацьбу з вогненнай стыхіяй – заўсёды былі адметнымі рысамі пажарных. Кожную хвіліну, у любы час сутак вы захоўваеце самае дарагое – чалавечае жыццё. Гэта патрабуе пастаяннай і сур’ёзнай падрыхтоўкі да зладжаных, хуткіх і дакладных дзеянняў.
Сёння падраздзяленні пажарнай службы раёна аснашчаны сучаснай тэхнікай, прымяняюць эфектыўныя тэхналогіі пажаратушэння, актыўна праводзяць прафілактычную работу ў папярэджанні загаранняў.
Жадаем усім работнікам і ветэранам пажарнай службы моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і спакойных дзяжурстваў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.