Аляксандр Анатольевіч Снітко нарадзіўся 1 чэрвеня 1978 года ў Брэсце. Закончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і атрымаў спецыяльнасць інжынера-гідратэхніка. Працоўную дзейнасць Аляксандр Анатольевіч пачынаў майстрам філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Брэсцкае ДРБУ № 138. Адслужыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вярнуўся ў Брэсцкае ДРБУ № 138 на пасаду інжынера па тэхніцы бяспекі і бяспецы руху.
Уся яго працоўная дзейнасць праходзіла менавіта ў гэтым калектыве, але на розных пасадах: быў старшым дыспетчарам, інжынерам першай катэгорыі, галоўным інжынерам, намеснікам начальніка па ўтрыманні аўтамабільных дарог.
6 ліпеня назначаны начальнікам ПМК-19 (г. Жабінка) філіяла РУП “Брэстводбуд”.
Жонка Таццяна Васільеўна працуе бухгалтарам ПУ “Іншых відаў дзейнасці”.
Дочкі: Дар’я – студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Настасся – вучаніца СШ № 29 Брэста, Соф’я – выхаванка дзіцячага ясляў-сада.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%