“Дзень бяспекі” ў аздараўленчым лагеры

20170616_164015 20170616_164935 20170616_171608 20170616_172501 IMG_4547

У дзяцей радасная пара – летнія канікулы. Задача дарослых – заняць вольны час хлопчыкаў і дзяўчынак карыснымі справамі, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з удзелам юных.
З мэтай папярэджання пажараў праз дзіцячае свавольства з агнём, гібелі малых у перыяд летняга адпачынку, у аздараўленчым лагеры “Арляня” ўрочышча Сасновы Бор Жабінкаўскага раёна ў межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню” было праведзена мерапрыемства “Дзень бяспекі”.
Распачаў яго ў актавай зале лагера інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзмітрый Казлоўскі. Ён яшчэ раз нагадаў дзецям правілы пажарнай бяспекі, а таксама як паводзіць сябе ў лесе, у вадзе, у аздараўленчым лагеры.
Затым юных адпачываючых у “Арляняці” забаўляла карэспандэнт часопіса “Юны выратавальнік” па Брэсцкай вобласці Ірына Маліцкая. Яна правяла віктарыны, конкурсы і гульні, за ўдзел у якіх дзеці атрымалі падарункі і прызы. Пасля гульнёвай праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі відэафільмы аб небяспечнай жыццядзейнасці.
Далей гледачоў запрасілі на вуліцу, дзе малых ужо чакаў вялікі аварыйна-выратавальны аўтамабіль. Тут яны пабачылі тушэнне ўмоўнага пажару лафетным ствалом, прыёмы работы аварыйна-выратавальнага інструменту і вогнетушыльнай пены. Уражаныя відовішчам дзеці задалі нямала пытанняў супрацоўнікам Жабінкаўскага РАНС.
Пад час цікавай сустрэчы ўсе зышліся на думцы, што адпачынак не павінен азмрочвацца сумнымі сітуацыямі, а для гэтага неабходна захаваць элементарныя правілы бяспекі і прыслухоўвацца да парад дарослых.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Жабінкаўскага РАНС.
На здымку: “Дзень бяспекі” ў летніку “Арляня”.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*