Каб кожная змена была непаўторнай

1

21 чэрвеня завяршыў сваю работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Сонейка”, што працаваў на базе Крыўлянскай сярэдняй школы. Яго наведвалі 45 навучэнцаў 6-12 гадоў. За змену выхаванцы лагера пабывалі на шматлікіх экскурсіях, якія праводзіліся ў арганізацыях раёна. Пад час іх хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з прафесіяй кінолага, дыспетчара дыстанцыі пуці, меліяратара.
З задавальненнем школьнікі ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, што ладзіліся ў лагеры. Многія напоўніцу змаглі праявіць сябе і паказаць свае здольнасці ў канцэртнай праграме “Хвіліна славы”. Асаблівай увагі заслугоўвае выступленне Аляксандры Бараноўскай і Аліны Буткевіч, якія прадэманстравалі акрабатычны нумар пад музычнае суправаджэнне. Дзяўчынкі не першы год займаюцца гімнастыкай, таму выступленне паказала не толькі іх уменні, але і стала своеасаблівым заклікам для заняткаў спортам.
Цікава прайшлі Малыя алімпійскія гульні, прысвечаныя Міжнароднаму алімпійскаму 3дню. У іх прынялі ўдзел выхаванцы двух атрадаў, якія падзяліліся на дзве каманды. На працягу дня яны спаборнічалі паміж сабою: удзельнічалі ў спартыўных гульнях, конкурсах і віктарынах. Таксама праявілі сябе і як мастакі – малявалі малюнкі як індывідуальна, так і калектыўна, на тэму “Беларусь алімпійская”. У выніку былі адзначаны работы Алега Арэхава, Арцёма Міранюка, Арыны Сушко, Аляксандры Піліпцэвіч і Даны Мароз. З захапленнем дзеці выраблялі алімпійскія факелы. Лепшымі былі прызнаны работы Максіма Саўчука, Яраслава Здановіча і Лізаветы Планкінай, астатнія таксама мелі сваю індыві-дуальнасць і арыгінальнасць.Пад час спартландыі яе ўдзельнікі спаборнічалі ў летніх відах спорту. На ўрачыстым закрыцці Малых алімпійскіх гульняў падвялі вынікі: самыя спрытныя, смелыя і ўмелыя атрымалі дыпломы і прызы.
Кожны год да нас у лагер прыходзяць адпачываць дзеці рознага ўзросту, і мы імкнемся будаваць сваю работу так, каб кожнаму было цікава, каб ніхто не сумаваў. Ажыццяўляем гэта праз розныя мерапрыемствы і конкурсы, экскурсіі, сустрэчы і паходы, каб кожная змена заставалася ў памяці своеасаблівай і непаўторнай.
Людміла СІДАРАВА, дырэктар аздараўленчага лагера  “Сонейка” Крыўлянскай сярэдняй школы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.