Прафесія без права на памылку

i (1)

Злачынцы заўсёды пакідаюць сляды. А ці ўдасца іх адшукаць – гэта залежыць ад эксперта-крыміналіста. Здавалася б, самыя маленькія дэталькі: акурак на зямлі, пустая бутэлька, след ад абутку… Але для сучасных шэрлакаў холмсаў – гэта важныя доказы, якія дапамагаюць у ідэнтыфікацыі зламыснікаў па “гарачых слядах”.
Як паказвае статыстыка, найбольш часта супрацоўнікі экспертна-крыміналістычнага сектара па Жабінкаўскім раёне Кобрынскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз даводзіцца працаваць са слядамі пальцаў рук, знойдзенымі пад час агляду месцаў здарэння. А гэта – карпатлівая праца! Як правіла, менавіта такі “шыкоўны” доказ, як адбіткі, дапамагаюць крыміналістам выявіць асобу, якая мае дачыненне да здзяйснення злачынства. Так, у чэрвені сёлета невядомая асоба свабодна залезла ў дом жыхаркі Жабінкі і ўкрала грошы. Пад час агляду месца здарэння экспертам быў знойдзены і зняты след пальца рукі, які дапамог устанавіць асобу зламысніка па “гарачых слядах”. Злодзеем аказалася жанчына, якая перад крадзяжом заходзіла ў дом пенсіянеркі папрасіць нешта з адзення.
Ідэальнага злачынства не бывае – у гэтым упэўненыя жабінкаўскія крыміналісты. Нават па адбітках пальчатак эксперты могуць многае расказаць пра злачынцу. Сучасныя магчымасці дапамагаюць спецыялістам выявіць нябачныя сляды і ўстанавіць асобу. Гэта толькі пытанне часу.
Прафесіяналізм, карпа-тлівасць і жаданне дайсці да ісціны – асноўныя складнікі, якія дапамагаюць эксперту-крыміналісту паспяхова выконваць сваю працу і аказваць дзейсную дапамогу праваахоўным органам у ідэнтыфікацыі злачынцы.
Дзяніс САКАДЫН, начальнік аддзела, падпалкоўнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.