Дыпломы і сертыфікаты за працавітасць

IMG_2448 IMG_2568 IMG_2575

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук разам з начальнікам аддзела вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жабінкаўскага райвыканкама Аляксандрам Чэрнікам пабывалі ў некаторых гаспадарках, каб павіншаваць пераможцаў раённага спаборніцтва сярод механізатараў на веснавых палявых работах.
У ААТ “Маціевічы” віншаванні, дыплом і сертыфікат прымаў Сяргей Навумук. Ён больш за ўсіх у раёне ўзараў глебы – 1319 гектараў. Дасягнуць такога высокага выніку, паводле слоў аратага, дазволіў якасна падрыхтаваны трактар, які ні разу не падвёў яго на вясновым полі.
У ААТ “Хмелева” ў ліку пераможцаў раёна адразу тры механізатары: Дзмітрый Ляшко найбольш падрыхтаваў глебы, Віктару Чаквіну не было роўных на пагрузцы арганікі, а Аляксандр Бобрык уносіў яе на палі. Яшчэ адзін дыплом атрымаў дырэктар таварыства Барыс Парафянюк, бо сельгаспрад-прыемства, якое ён узначальвае, у спаборніцтве на веснавых палявых работах заняло другое месца.
А ганаровае першае месца і лаўры пераможцы дасталіся калектыву ААТ “Вазнясенскі”.
– Сёння мне прыемна ўручаць вам заслужаную ўзнагароду, – гаварыў, выступаючы пад час “планёркі” ў ААТ “Вазнясенскі”, Аляксандр Чэрнік. – Дзякуючы вашай працавітасці, зладжанасці ў рабоце дасягнуты гэты поспех. Спадзяюся, што і ў далейшым вы будзеце трымаць высокую планку.
Дырэктар гаспадаркі Надзея Кандрацюк цёпла падзякавала ўсяму калектыву за тое, што сумеснымі намаганнямі змаглі якасна і ў тэрмін правесці работы на вясновым полі і нават аказацца ў лідарах, хоць асноўнай перашкодай доўга заставалася пераўвільготненасць палёў.
Наталля Карпук уручыла дыплом і грашовы сертыфікат таксама Пятру Чмуневічу, лепшаму ў раёне і нязменнаму ў сельгаспрадпрыемстве сеяльшчыку зерневых і зернебабовых культур.
А завяршыў спіс пераможцаў раённага спаборніцтва Павел Разановіч з ААТ “Ракітніца”.
На здымках: пераможцы раённага спаборніцтва сярод механізатараў на веснавых палявых работах.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.