Паважаныя работнікі
і ветэраны аховы здароўя Жабінкаўшчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў! Вы звязалі сваё жыццё з самай высакароднай і патрэбнай прафесіяй – дарыць людзям жыццё і здароўе. Спачуванне, гуманізм і міласэрнасць – на гэтых прынцыпах заснавана ваша прафесійная дзейнасць. Абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя раёна, засваенне і ўкараненне ў практыку новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння садзейнічаюць паляпшэнню якасці медыцынскага абслугоўвання жыхароў Жабінкаўшчыны. Шчыра жадаем усім медыцынскім работнікам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і росквіту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%