З пачаткам чэрвеня ў раёне стартавала летняя аздараўленчая кампанія. Як яна будзе праходзіць сёлета ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву Жабінкаўскага раёна, расказаў выконваючы абавязкі дырэктара вучэбна-спартыўнай установы Вадзім Кураў:
– Летняя аздараўленчая кампанія ў нашай установе пачалася 1 чэрвеня і завершыцца 8 ліпеня. У першы дзень лета адчыніў свае дзверы спартыўна-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем, які працуе на базе спартыўнага комплексу “Бадзёрасць” і Ленінскай сярэдняй школы (начальнік Людміла Гаўрылюк). Яго наведваюць 76 хлопчыкаў і дзяўчынак, з якіх 38 – ва ўзросце 8-10 гадоў, яшчэ столькі ж 11-13-ці гадовыя. Лагер завершыць сваю работу
21 чэрвеня. Пад час змены з дзецьмі працуюць наступныя трэнеры-выкладчыкі: на базе СК “Бадзёрасць” – Васіль Максіменка, Марына Жалязнова, Марыя Грышан, Людміла Гаўрылюк і Міхаіл Крыўчэня; на базе Ленінскай адзінаццацігодкі – Сяргей і Канстанцін Адзінцы.
З 16 па 24 чэрвеня плануецца работа першай змены спартыўна-аздараўленчага палатачнага перасоўнага лагера, з 30 чэрвеня па 8 ліпеня – другой (начальнік Юрый Аўчыннікаў). Яго перамяшчэнне будзе ажыццяўляцца па маршруце Цукровы завод – Здзітаўскі лес – Залуззе – Здзітаўскі лес – Цукровы завод. Лагер будзе размяшчацца ў Здзітаўскім лесе і Залуззі. Пад час першай змены ў ім адпачынуць каля 40 хлопчыкаў і дзяўчынак, столькі ж – пад час другой.
Запісала Алёна НІКАНЧУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%