“Цвярозасць – норма на дарогах!”

i

Улічваючы, што па віне п’яных вадзіцеляў на дарогах адбываюцца здарэнні з асабліва цяжкімі вынікамі, Правіламі дарожнага руху забаронена кіраваць транспартам у стане ап’янення і за дадзенае парушэнне прадугледжана павышаная адказнасць.
За мінулы перыяд бягучага года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зарэгістравана 119 дарожна-транспартных здарэнняў, 10 з іх адбыліся па віне п’яных вадзіцеляў, у выніку 18 чалавек загінулі, 124 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
У адпаведнасці з артыкулам 18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, або за перадачу кіравання транспартам такой асобе, ці адмову ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану, прадугледжаны штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання на тры гады.
Асобы, якія не маюць пасведчання вадзіцеля і затрыманы п’янымі за рулём, не змогуць атрымаць яго ў бліжэйшыя тры гады. У тых, хто паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання здзейсніў такое парушэнне, транспартны сродак канфіскуецца.
З мэтай прафілактыкі і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення, папярэджання ДТЗ з удзелам і па віне нецвярозых вадзіцеляў, максімальнага прыцягнення грамадскасці да праблемы ўдзелу ў дарожным руху кіроўцаў, пешаходаў і веласіпедыстаў у нецвярозым стане, на тэрыторыі нашага раёна з 9 па 18 чэрвеня праводзіцца дэкада прафілактыкі і папярэджання ДТЗ “Цвярозасць – норма на дарогах!”.
Пра факты кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі, знахо-джання на праезнай частцы ці паблізу яе пешаходаў і веласіпедыстаў, якія ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу дарожнаму руху, неабходна паведамляць па тэлефоне 102. Гэтым званком вы можаце захаваць жыццё і здароўе пешаходам і тым, хто з імі побач.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*