Усё пра пазыкі

192956975_9d45971037b6591e5d0b7c50d55a2f5a_800

Натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі пад час “прамых тэлефонных ліній” атрымліваюць розныя пытанні. Пазней іх яны класіфікуюць па тэмах і дасылаюць у друк, каб павысіць прававую пісьменнасць нашых людзей.
На гэты раз натарыус Алеся Будзько сабрала ўсе пытанні, якія задавалі людзі наконт пазыкі грашовых сродкаў і прапануе чытачам “Сельскай праўды”.
– Што такое дагавор пазыкі грашовых сродкаў? У якой валюце можна ажыццявіць яе?
Марына І.
– Паводле дагавору, пазыкадавец перадае ва ўласнасць пазычальніку грошы, які абязуецца вярнуць такую ж суму іх. Згодна з п. 1 арт. 298 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь грашовыя абавязкі павінны быць выражаны ў беларускіх рублях, але паводле п. 3 згаданага артыкула Грамадзянскага кодэкса дапускаецца выкарыстанне замежнай валюты на тэрыторыі Беларусі па абавязках, у выпадках, парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам.
– Мой сябра просіць пазычыць яму грошай. Як правільна гэта аформіць: вусна ці пісьмова.
Аляксандр П.
– У адпаведнасці з арт. 761 Грамадзянскага кодэкса форма дагавору можа быць як вуснай, так і пісьмовай. Калі сума перадаваемых грашовых сродкаў не перавышае дзесяціразовага памеру базавай велічыні, устаноўленай заканадаўствам на дзень заключэння дамовы пазыкі, то дапускаецца вусная форма, за выключэннем выпадкаў, калі пазычальнікам выступае юрыдычная асоба.
Калі сума займу перавышае дзесяціразовы памер базавай велічыні, а таксама, калі грашовыя сродкі пазыкі перадае юрыдычная асоба, дагавор можа быць заключаны ў пісьмовай форме.
– Што такое натарыяльная форма дагавору пазыкі?
Мікалай А.
– Дагавор складаецца натарыусам у трох экзэмплярах. Па аднаму атрымліваюць пазычальнік і той, хто бярэ пазыку, а трэці знаходзіцца ў справах натарыуса. У дамове, якая заключаецца ў натарыяльнай форме, прадугледжваюцца ўмовы атрымання і вяртання грашовых сродкаў, у тым ліку тэрміны, месца і спосаб гэтага, атрыманне пазычальнікам працэнтай за карыстанне ягонымі грашовымі сродкамі і працэнтная стаўкі.
– Якія перавагі натарыяльнага засведчання дагавору пазыкі.
Вольга М.
– У выпадку, калі дагавор пазыкі быў заключаны ў простай пісьмовай форме, а доўг у агавораныя тэрміны не быў вернуты, пазычальнік прымае меры для прымусовага вяртання іх і звяртаецца з іскам у суд.
Калі ж бакі заключылі дагавор пазыкі ў натарыяльнай форме, то па нявернутую суму пазыкі трэба звяртацца да натарыуса з мэтай здзяйснення натарыяльнага дакумента – выканаўчага подпісу, гэта значыць магчымасці звярнуцца па здзяйсненне яе, тады сума будзе спагнана ў бясспрэчным парадку без звароту ў суд, што з’яўляецца больш зручным і менш дарагім спосабам спагнання запазычанасці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.