Каб пазбегнуць крадзяжоў з аўтамабіля:
– устанавіце на ім ахоўную сігналізацыю;
– забірайце з салона ўсе рэчы, якія прыцягваюць увагу злодзея (аўтамагнітолу, сумкі, фотаапарат і г. д.);
– не пакідайце ў салоне дакументы і каштоўныя паперы;
– не губляйце пільнасць нават пад час вымушанага прыпынку, дробнага рамонту, замены прабітага кола;
– не хавайце каштоўныя рэчы ў багажнік навідавоку ў старонніх;
– не пакідайце ваша аўто ў неасветленым месцы, лепш паставіць яго на ахоўваемую стаянку;
– правярайце, ці добра зачынены дзверы і вокны аўтатранспарту.
Калі вы сталі сведкам крадзяжу з аўтамабіля або самі сталі ахвярай злодзеяў – тэрмінова паведамляйце пра гэта ў міліцыю па тэл. 102.
За дробны крадзеж маёмасці заканадаўствам прадугледжана адказнасць – штраф ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. А крадзеж наказваецца грамадскімі работамі, штрафам, выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, арыштам да 6 месяцаў ці пазбаўленнем волі да трох гадоў.
Калі вам стала вядома, дзе захоўваецца крадзены аўтатранспарт, запчасткі ці хто збывае крадзенае, – вы можаце ананімна паведаміць пра гэта па тэлефоне даверу УУС Брэсцкага аблвыканкама (80162)20-08-16 ці 102. Гэтым вы дапаможаце следству.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%