Кляшчы нападаюць

клещ

З наступленнем цёплых дзён прачнуліся і актывізаваліся кляшчы. Першымі іх атакі на сабе адчулі свойскія гадаванцы. Яшчэ ў лютым яны прыносілі гэтых паразітаў на поўсці пасля прагулак.

У апошнія гады значна пачасціліся ўкусы людзей кляшчамі. У сезон мінулага года ад гэтага ў нашым раёне пацярпела 245 чалавек, у тым ліку 69 дзяцей. Павялічыўся і перыяд актыўнасці гэтых насякомых. Каб пазбегнуць укусаў імі пры працы на дачных участках, выгуле сабак, на пікніках і выездах на прыроду, прагулках у парках і скверах, жыхары раёна павінны павысіць уважлівасць і абавязкова захоўваць усе меры засцярогі, надаваць асаблівую ўвагу індывідуальнай абароне. Вопратку неабходна апранаць такую, якая максімальна закрывае ўчасткі цела, выкарыстоўваць рэпеленты, рэгулярна праводзіць сама- і ўзаемаагляды. Пасля наведвання лесапаркавых зон адпачынку, дачных участкаў абавязкова аглядайце адзенне, поўсць свойскіх жывёл, праводзьце рэвізію прынесеных у дом рэчаў з лесу, дач (рукзакі, рыбалоўныя прынады, паляўнічае абмундзіраванне, расліны, галінкі).
Калі вы выявілі на целе кляшча, які прысмактаўся, хуценька звяртайцеся ў бліжэйшую лячэбную ўстанову для яго выдалення, бо чым даўжэй ён знаходзіцца на целе, тым вышэй небяспека заражэння інфекцыяй. У тэрытарыяльнай установе аховы здароўя вам парэкамендуюць правядзенне экстранай прафілактыкі клешчавых інфекцый.
Калі вы самі здымаеце гэтае насякомае, то карыстайцеся пінцэтам, выкручвайце супраць гадзіннікавай стрэлкі ці пятлёю з баваўняна-папяровай ніткі. Да і пасля выдалення насякомага, месца прысмоктвання неабходна апрацаваць любым дэзынфікуючым сродкам, вымыць рукі з мылам.
Выдаленага кляшча можна даследаваць на заражанасць узбуджальнікамі Лайм барэліёзу і клешчавога энцэфаліту. Дадзеныя даследаванні на платнай аснове праводзяцца ў Брэсце ў лабараторыі ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” па адрасе: плошча Свабоды, 11 “А”. Для гэтага знятага кляшча неабходна змясціць у флакончык з кавалачкам змочанай вадой ваты і да адпраўкі на даследаванне захоўваць у халадзільку.
Інна БАЙЦУН, памочнік урача-паразітолага ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.