Жыхар Жабінкі Жэня Кісін (на здымку) – аматар рыбнай лоўлі са стажам, хаця яму яшчэ няма і трыццаці. А цяпер, як ён лічыць, у гэтым узросце ўжо мае пэўны вопыт.
На першы дзень праваслаўнага свята Тройцы зранку вырашыў прайсціся са спінінгам уздоўж старога русла Мухаўца. Як і многім рыбакам, не шанцавала і накіраваўся да хаты праз парк. Захацелася кінуць спінінг у азярцо дзеля баўлення часу і… Спачатку думка, што вібрахвост зачапіўся за падводныя расліны. Але неўзабаве адчуў: леска нацягваецца да такой моцы, што трэба напружвацца. Некалькі ходак па беразе за рыбінай, якая прымусіла хлопца лезці ў чаратовую зарасль. Рукамі схапіў за жабры і вынес на бераг.
Таўсталобік заважыў 16 кілаграмаў 363 грамы. Галаву вагой больш за чатыры кілаграмы малады рыбак, паводле няхітрай тэхналогіі ператварае ў экспанат, які будзе нагадваць аб яго сапраўднай удачы і аб тым, што ў азярцы гарадскога парку водзяцца такія, а можа і большыя рыбіны.
Аляксей ГАНЧУК.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%