У хаце прапісаўся доўгі век

IMG_6097

Ёсць на Жабінкаўшчыне выдатная традыцыя – віншаваць людзей вельмі шаноўнага ўзросту. Напрыканцы мая адна са старэйшых жыхарак раёна Аляксандра Міхайлаўна Шэвель святкавала сваё 95-годдзе.
А якое ж свята без гасцей? Каб павітаць паважаную ветэранку, на падворак, дзе на фасадзе вясковай хаты ў Сцяброве прамянее зорка, што сведчыць: тут жыве чалавек надзвычай паважаны, якому давялося прайсці праз ваеннае ліхалецце, завіталі старшыня Жабінкаўскага сельвыканкама Галіна Акуліч, кіраўнік ветэранскай арганізацыі Анатоль Старыцкі, інспектар па асноўнай дзейнасці раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Кавальчук ды карэспандэнт “Сельскай праўды”. Разам з матуляй, якая асцярожна выйшла на падворак, абапіраючыся на сваю “сяброўку”-мыліцу, гасцей вітаў яе сын Мікалай.
Хвіліны, праведзеныя ў Шэвеляў, пакінулі ўражанні цеплыні і павагі, якія пануюць у сям’і. Вядома ж, былі і падарункі, і ветлых слоў россыпы, і пажаданні даўгалецця – значна большага, чым сто гадоў. Кожнаму з нас да стагоддзя яшчэ крочыць і крочыць, а ў шаноўнай юбіляркі яно – на бліжэйшым жыццёвым павароце.
Няхай шчасце і надалей множыцца ў доме, дзе прапісалася даўгалецце!
Тэкст і фота Анатоля БЕНЗЕРУКА.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*