“Неабходна праводзіць растлумачальную работу”

i

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

Органы выканаўчай улады надаюць пільную ўвагу прафілактыцы правапарушэнняў, у тым ліку і карупцыйных. Аддзелы і ўпраўленні Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта праводзяць пастаянную работу па выкананні мерапрыемстваў у гэтым накірунку. Штоквартальна адбываюцца пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі райвыканкама, асноўныя задачы якой: акумуляванне інфармацыі пра парушэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, здзейсненыя работнікамі райвыканкама, а таксама падначаленых арганізацый, у тым ліку недзяржаўнай формы ўласнасці; абагульненне і аналіз інфармацыі пра парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства, якая паступае ў тым ліку з дзяржаўных органаў, што ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй; своечасовае вызначэнне карупцыйных рызык і мер па іх нейтралізацыі; распрацоўка і арганізацыя правядзення мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў райвыканкаме, падначаленых арганізацыях, аналіз эфектыўнасці прымаемых мер; каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў райвыканкама, падначаленых арганізацый па рэалізацыі мер па супрацьдзеянні карупцыі; узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі арганізацыямі па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі і іншыя.
На пасяджэннях камісіі разглядаюцца пытанні ў адпаведнасці з планам работы на год, напрыклад, аб рабоце камісіі па супрацьдзеянні карупцыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама або адпаведнай камісіі, што створана ў Жабінкаўскай ПМК-10. Разглядалася і пытанне аб сумах крэдыторскай запазычанасці ў дзяржаўных прадпрыемствах раёна і прынятых мерах па яе пагашэнні, выяўляліся прычыны яе росту.
Пры падрыхтоўцы пытанняў камісія запытвае інфармацыю з пракуратуры раёна і аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Яе рашэннем усталёўваецца кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў.
Штогод на сустрэчах з работнікамі, прызначанымі на кіруючыя пасады, асвятляюцца пытанні заканадаўства аб карупцыі.
Летась раённая пракуратура выявіла парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках (работ, паслуг) у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сёлета – у Жабінкаўскай ЦРБ. Выўлены факты несвоечасовага размяшчэння на афіцыйным сайце планаў дзяржаўных закупак (работ, паслуг) у Жабінкаўскім раённым архіве, ФАУ “СК “Ба-дзёрасць” і ТЦСАН.
У мінулым годзе на Жабінкаўшчыне здзейснены тры карупцыйныя злачынствы і два карупцыйныя правапарушэнні.
У райвыканкаме, сельвыканкамах, арганізацыях камунальнай уласнасці раёна пастаянная ўвага ўдзяляецца няўхільнаму выкананню Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, правілаў унутранага працоўнага распарадку, асабліва ў частцы захавання рэжыму рабочага часу. Пытанні выканаўчай дысцыпліны штомесяц разглядаюцца на пашыраных апаратных пасяджэннях у старшыні райвыканкама. Кожны квартал работнікі райвыканкама ажыццяўляюць маніторынг выканання працоўнай дысцыпліны, арганізацыі работы з грамадзянамі, захавання графікаў руху аўтобусаў. Пры выяўленні фактаў парушэння вінаватыя прыцягваюцца кіраўнікамі да дысцыплінарнай адказнасці.
Трэба адзначыць, што праведзеныя праверкі мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, правільнасці аплаты расходаў на закупку тавараў (работ, паслуг) за кошт бюджэтных сродкаў у арганізацыях раёна, уключаных у план кантрольна-нагляднай дзейнасці па Брэсцкай вобласці на 2016 год, парушэнняў не выявілі.
На апошнім пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі райвыканкама, якое адбылося пад старшынствам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Алы Ануфрыюк, былі разгледжаны пытанні аб парушэннях заканадаўства аб дзяржаўных закупках у арганізацыях раёна, аб выкарыстанні зямельных участкаў у раёне, а таксама аб карупцыйных правапарушэннях у КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” і ААТ “Жабінкаўскі”.
Былі заслуханы справаздачы Аляксандра Ганчука, старшыні камісіі па супрацьдзенні карупцыі Жабінкаўскай ЖКГ, і Ганны Плытнік, старшыні камісіі па супрацьдзенні карупцыі ААТ “Жабінкаўскі”. Яны далажылі аб прынятых мерах па ўхіленні выяўленых пракурорскімі праверкамі парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, іх прычын і ўмоў.
Растлумачэнні па недапушчэнні і ўхіленні карупцыйных правапарушэнняў дала намеснік пракурора Жабінкаўскага раёна Алена Сідарук. Яна адзначыла, што трэба часцей праводзіць растлумачальную работу ў гэтым накірунку ў арганізацыях і на прадпрыемствах Жа-бінкаўшчыны.

P.S. Раённая газета “Сельская праўда” пастаянна асвятляе мерапрыемствы, накіраваныя на супрацьдзеянне карупцыі, друкуе выступленні прадстаўнікоў праваахоўных органаў, пракуратуры, суда па пытаннях супрацьдзеяння карупцыйным правапарушэнням.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.