Сёлета ў Брэсцкай вобласці загінулі пяцёра дзяцей у выніку ўздзеяння знешніх фактараў (утапіліся ў меліярацыйнай канаве, пад час ДТЗ, здзейснілі суіцыд, а таксама ў выніку няшчаснага выпадку). У Столінскім раёне дзіця было траўміравана электрычным токам.
Апошнім часам паступае шмат інфармацыі пра “групы смерці” і небяспечныя гульні, што распаўсюджваюцца праз сацыяльныя сеткі. Былі выяўлены факты негатыўнага ўплыву інтэрнэта на непаўнагадовых і ў нашай вобласці.
Пракуратурай раёна быў праведзены маніторынг выканання заканадаўства, накіраванага на бяспеку дзяцей. Пад час яго ўстаноўлена, што жылкамунгасам і ПМК-19 рашэнне райвыканкама і патрабаванне заканадаўства аб утрыманні і абсталяванні пляжаў і месцаў для купання, іх бяспечнай эксплуатацыі выконваюцца не поўнасцю. Так, яны не абсталяваны крыніцамі пітной вады, у прыватнасці, на азёрах Візжар і ў аграгарадку Хмелева. Тут таксама не ўстаноўлены шчыт з выратавальнай маёмасцю і не абазначаны буямі аранжавага колеру межы заплыву.
Згодна з заканадаўствам на пляжах, у месцах масавага купання, на базах адпачынку, у плавальных басейнах на бачных месцах павінны быць устаноўлены стэнды, на якіх размешчаны: выпіскі з Правілаў; рэкамендацыі адпачываючым аб парадку купання і прыёме сонечных ваннаў; інфармацыя аб прыёмах выратавання і аказання першай дапамогі пацярпеламу; звесткі аб метэаралагічнай сітуацыі; схематычнае адлюстраванне тэрыторыі і акваторыі пляжа з указаннем глыбіні небяспечных месцаў; спіс нумароў тэлефонаў выратавальнай станцыі ці паста, хуткай медыцынскай дапамогі, самай блізкай арганізацыі аховы здароўя і міліцыі; расклад заняткаў, трэніровак, спаборніцтваў з указаннем асобаў, адказных за бяспеку на вадзе. Стэнды на пляжах ёсць, але пералічаная інфармацыя на іх адсутнічае. У адпаведнасці з рашэннем Жабінкаўскага райвыканкама ПМК-19 неабходна было да 1 мая 2017 года ўстанавіць інфармацыйныя знакі аб забароне купання на сажалках паблізу сваёй арганізацыі. Згодна з заканадаўствам на іх павінен быць надпіс “Купацца забаронена!”
Пад час маніторынгу выяўлена, што каля згаданай сажалкі такі інфармацыйны знак адсутнічаў.
Выяўленыя парушэнні заканадаўства па бяспецы дзяцей ствараюць пагрозу іх жыццю і здароўю, і могуць прывесці да няшчасных выпадкаў. У сувязі з гэтым кіраўнікам КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” і ПМК-19 “Брэстводбуд” пракурор раёна ўнёс прадпісанні на ўхіленне выяўленых парушэнняў.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора раёна.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%