Непамытыя фрукты і рукі інфекцый зарука

чистота

На Жабінкаўшчыне адзначаецца рост паказчыкаў захваральнасці на вострыя кішэчныя інфекцыі за І квартал 2017 года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.
Асноўнымі фактарамі іх перадачы з’яўляюцца харчовыя прадукты з парушэннем умоў захоўвання, фрукты без папярэдняй апрацоўкі. Найбольш эпідэміялагічна значнай узроставай групай з’яўляюцца дзеці ва ўзросце ад 0 да 6 гадоў.
Безумоўна, захворванне лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Для гэтага неабходна выконваць асноўныя меры прафілактыкі: старанна мыць гародніну і садавіну перад ужываннем у ежу; мыць рукі з мылам перад прыгатаваннем ежы і пасля кожнага перапынку ў працэсе прыгатавання; падвяргаць прадукты тэрмічнай апрацоўцы; захоўваць усе прадукты, якія хутка псуюцца, у халадзільніку; звяртаць увагу на ўмовы захоўвання, дату вырабу, указаную на ўпакоўцы; сачыць за чысцінёй на кухні; не дапускаць пранікнення насякомых на кухню; ваду для піцця абавязкова кіпяціць.
Пры ўзнікненні сімптомаў вострай кішэчнай інфекцыі неабходна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
Дар’я РЭЗНІЧЭНКА, памочнік урача-эпідэміёлага ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.