Летніх канікулаў чакаюць без выключэння ўсе школьнікі. У гэты час мінімізаваць колькасць дарожных аварый з удзелам непаўнагадовых магчыма толькі ў адным выпадку: калі і вадзіцелі, і дзеці будуць адказна ставіцца да захавання Правілаў дарожнага руху і ўзаемна паважаць інтарэсы адзін аднаго. Пагадзіцеся: вельмі проста паглядзець па баках, перш чым перайсці дарогу; не спяшаючыся і пераканаўшыся ў бяспецы, выйсці з-за прыпаркаванага аўтамабіля; гуляць не паблізу дарогі, а на спецыяльных пляцоўках (гэтая тэма асабліва актуальная ў сельскай мясцовасці); ездзіць на веласіпедзе па веладарожках, тратуарах, пешаходных і жылых зонах, а не па праезнай частцы. Дзецям да 14 гадоў забараняецца катацца па дарозе без суправаджэння дарослых. Для руху ў цёмны час сутак веласіпед павінен быць абсталяваны святлоадбіўнікамі і ліхтарамі. Пэўная экіпіроўка рэкамендуецца і для юнага веласіпедыста: галаву абараніць ахоўным шлемам, локці і калені – налакотнікамі і накаленнікамі, у цёмны час неабходна выкарыстоўваць камізэльку павышанай бачнасці ці святлоадбіўныя элементы.
На вадзіцелях ляжыць двайная адказнасць, бо яны кіруюць механізмам вагой ад 1,5 да 3,5 тоны. Пагэтаму пры заездзе ў двор, руху па сельскіх дарогах ці паблізу школ кіроўцам варта знізіць хуткасць да мінімальнай, павысіць пільнасць, бо ў любы момант на дарозе можа з’явіцца непаўнагадовы.
Да таго ж бацькам няварта забываць, што ў незалежнасці ад далёкасці паездкі дзіця патрэбна перавозіць у спецыяльным утрымліваючым прыстасаванні – гэта святы абавязак кожнага таты ці мамы.
Паважаныя вадзіцелі, будзьце ўважлівыя: з 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі рэспублікі ДАІ праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”. У гэты перыяд уключэнне бліжняга святла фар абавязковае незалежна ад часу сутак. Падарыце дзецям бяспечныя канікулы!
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%