Незвычайная сустрэча

1

Сонечным днём вучні-пачаткоўцы першай гарадской школы спорным крокам спяшаліся ў дзіцячую бібліятэку. Ішлі, як заўсёды, прыціскаючы да грудзей прачытаныя кнігі, але ўжо ведалі, што іх чакае незвычайнае знаёмства. На сустрэчу з дзецьмі ў Жабінку са сталіцы прыехала Надзея Ясмінска, маладая беларуская пісьменніца. З сабою яна прывезла казачную аповесць на роднай мове “Сем ружаў”.
10Аўтар прачытала адну частку казкі, якая называецца “Блакітная Ружа і скарб волаткі”, а маленькія жабінкаўцы зацікаўлена сачылі за ходам дзіўнай гісторыі незвычайнай дзяўчынкі, імя якой Блакітная Ружа. Слухачы былі актыўнымі, неўзабаве самі трапілі ў казку, таму што Надзея Ясмінска прапаноўвала дзецям розныя заданні па ходу гісторыі. Разам з гераіняй казкі яны збіралі букет з блакітных кветак. Сапраўдным адкрыццём стала навіна, што сваю кветку мае не толькі Анютка, Васілінка, але і Вераніка! Дзеці даведаліся, хто такі Меша. Яны не толькі пазнаёміліся з гэтай міфічнай істотай, але і шукалі яго схованкі, а з магутнай волаткай раскладвалі па сваіх месцах упрыгожванні і прылады працы.
Казка скончылася, але не сустрэча. Дзеці яшчэ доўга цікавіліся творчымі планамі пісьменніцы, прасілі аўтографы, фатаграфаваліся. З усімі Надзея Ясмінска была ветлівай, пазітыўнай, як і яе творы. А напрыканцы сустрэчы аўтар падарыла бібліятэцы дзве свае кнігі. Няхай дзеткі чытаюць!
Далей вучняў чакала гульнёвая праграма, якую падрыхтавалі работнікі бібліятэкі. Самыя ўважлівыя і дасведчаныя чытачы хутка справіліся з пытаннямі літаратурнай віктарыны ад Алёнкі. Не разгубіліся і ў літаратурным акіяне, вылавілі сваю залатую рыбку, адказалі на яе хітрае пытанне. Ніхто з пачаткоўцаў не застаўся без падарунка. Але ж галоўнае не ў руках, а ў думках: “Чакай нас, бібліятэка! Мы хутка зноў прый-дзем да цябе!”
Дзякуй вам, душэўныя, адказныя, неспакойныя работнікі бібліятэкі! За любоў да сваёй прафесіі, за творчы падыход да працы, за чуллівасць і дабрыню ў адносінах да дзяцей! Веру, з вамі свет становіцца лепшым!
Таццяна КАШТЭЛЯН, настаўніца 3 “А” класа СШ № 1 г. Жабінка.
Фота Вольгі ДАНІЛЮК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*