Чула, што ў некаторых раёнах створаны і працуюць крызісныя пакоі. Ці створаны такі пакой пры цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў нашым раёне?
Надзея Самсонаўна.
На пытанне папрасілі адказаць загадчыка аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра Валянціну Лясковіч. Дарэчы, пры гэтым аддзяленні і ствараецца пакой.
– Крызісны пакой – спецыяльна абсталяванае памяшканне часовага знахо-джання. Яно забяспечана ўсімі камунальна-бытавымі выгодамі і выкарыстоўваецца ў выпадку неабходнасці асобамі, якія знаходзяцца ў крызісным стане. Пакой ствараецца з мэтай аказання псіхалагічнай, юрыдычнай, сацыяльнай і іншай дапамог тым, хто знаходзіцца ў небяспечным для здароўя і жыцця стане, у канфлікце з іншымі асобамі ў сям’і…
У крызісны пакой змяшчаюцца людзі па накіраванні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УАЗ “Жабінкаўская цэнтральная раённая бальніца”, РАУС, а таксама тыя, хто звярнуўся па ўласнай ініцыятыве. Тэрмін знаходжання залежыць ад канкрэтных абставін і індывідуальных асаблівасцей асобаў, што звярнуліся па дапамогу, і можа доўжыцца бесперапынна не больш як 10 дзён. Знаходжанне ў крызісным пакоі, бытавыя і іншыя ўмовы жыццядзейнасці чалавека адбываюцца на прынцыпах самаабслугоўвання. Харчаванне грамадзян у перыяд знаходжання ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў абслугоўваемых грамадзян, ахвяраваных цэнтру фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, а таксама сродкаў, якія паступілі па лініі гуманітарнай дапамогі.
Знаходжанне ў крызісным пакоі перарываецца ў выпадках: парушэння правілаў унутранага распарадку асобамі, якія ў ім жывуць; выяўлення медыцынскіх супрацьпаказанняў; грубага парушэння ўстаноўленых норм і правілаў пры прадастаўленні ім сацыяльна-псіхалагічных паслуг (знаходжанне ў алкагольным ці наркатычным стане; прыніжэнне чалавечай годнасці работніка і г. д.).
Хачу сказаць, што сацыяльныя паслугі аказваюцца бясплатна. Гарантуецца канфідэнцыяльнасць, ананімнасць, адказнасць, прафесіяналізм, бяспека і даступнасць.
Наш тэлефон 2-35-64.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%