Праведзена адкрытае першынство ДЮСШ Івацэвіцкага раёна ў плаванні. Пазмагацца за перамогу на водных дарожках басейна ў Івацэвічы прыехалі каманды з Лунінца, Століна, Бярозы, Пружанаў і Жабінкі.
Юныя плыўцы 2006, 2007, 2008 гадоў нараджэння і маладзейшыя паказвалі сваё майстэрства на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем, батэрфляем, брасам, на спіне і ў комплекснай эстафеце 4 х 50.
Ад Жабінкаўскай спартшколы ўдзельнічалі выхаванцы трэнера Людмілы Гаўрылюк: усяго 20 юных плыўцоў. Яны годна абаранілі гонар школы і ўсяго раёна.
Больш за ўсіх (па тры медалі) у Пашы Гурына і Улада Пархуціка. Уладзіслаў стаў лепшым на ста метрах у комплексным практыкаванні, на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем і вольным стылем, а таксама другім у плаванні брасам на стомятроўцы. Павел перамог на 50 метрах вольным стылем, брасам і на спіне. Аляксандр Актысюк заваяваў “золата” на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і быў другім у заплыве на спіне.
Сярод дзяўчынак самай выніковай з жабінкаўскай каманды стала Марыя Бандарчук, якая вярнулася дамоў з узнагародамі за два першыя, другое і трэцяя месцы. На сярэбраную прыступку п’едэстала ўзнімаліся Ксенія Куркова і Алеся Бутрым, Наталля Кур-дзюк была трэцяй.
Кульмінацыяй спаборніцтваў стала перамога нашай каманды ў складзе Сашы Актысюка, Ксюшы Курковай, Улада Пархуціка і Машы Бандарчук у эстафеце. Малайцы!
Сёння, 13 мая, Аляксандр Актысюк і Павел Гурын у складзе зборнай Брэсцкай вобласці прымаюць удзел у Мінску ў фестывалі “Залатая рыбка” на прызы Аляксандры Герасімені. Поспеху вам, хлопцы!
Тэкст і фота Таццяны БАНДАРЧУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%