На чарговым пасяджэнні выканаўчага камітэта, якое вёў яго старшыня Дзмітрый Гарадзецкі, быў разгледжаны шэраг пытанняў.
З інфармацыяй аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту раёна ў першым квартале 2017 года выступіў перад прысутнымі намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Гардзееў. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што прадпрыемствамі і арганізацыямі жабінкаўскага рэгіёна чакаецца выкананне трох з чатырох устаноўленых мэтавых паказчыкаў. Так, тэмп росту экспарту тавараў на прадпрыемствах мясцовай і безведамаснай падпарадкаванасці без прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання за тры месяцы пры заданні 101,1 % чакаецца на ўзроўні 101,2 %; экспарт паслуг пры заданні 101 % – 130 %; на новыя ўведзеныя месцы працаўладкавана 25 чалавек пры заданні 15.
У студзені-сакавіку сёлета не выкананы мэтавы паказчык па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове.
У першым квартале жабінкаўцы выканалі дзевяць з дзесяці даведзеных заданняў: па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах: пры заданні 100,5 % паказчык склаў 115,1 %
(без свінакомплексу “Сычова” – 107,1 %); у першым квартале створана пяць новых прадпрыемстваў з шасці на 2017 год; пры заданні на год адкрыць 110 месцаў у студзені-сакавіку створана 51 новае рабочае месца; фактычны паказчык рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі ў супастаўных цэнах склаў 100,7 % пры заданні 100,5 %; амаль у пяць разоў перавыканана заданне па ўводу жылля за кошт усіх крыніц фінансавання: уве-дзена 4916 кв. м пры заданні 1000, а аб’ём будаўніча-мантажных работ у студзені-сакавіку вырас да аналагічнага мінулагодняга перыяду ў 1,6 раза; энергазберажэнні пры заданні на першы квартал мінус 3,5 % фактычна склалі 7,1.
Сёлета ў першым квартале не выканана заданне па ўзроўні налічанай намінальнай сярэднемесячнай зарплаты: яна склала 612 рублёў пры заданні 628,3 рубля.
Вытворчасць прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму за першы квартал склала 232,8 % пры прагнозе 65. Па гэтым паказчыку раён займае першае месца на Брэстчыне. Безумоўна, асноўным фактарам такога значнага росту аб’ёмаў вытворчасці ў цэлым у рэгіёне ў студзені-сакавіку г. г. стала ажыццяўленне розных вытворчых праграм на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.
Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў першым квартале склаў 115 % пры заданні 100,5 %. Прырост аб’ёмаў яе да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года забяспечылі ўсе гаспадаркі. Заданне не выканала толькі ААТ “Азяты АГРА”. На 1 красавіка 2017 года жывёлаводамі сельскагаспадарчых арганізацый раёна надоена 15,1 тысячы тон малака (109,1 % да ўзроўню адпаведнага леташняга перыяду). Па гэтым паказчыку наш раён займае трэцяе месца на Брэстчыне. Толькі адна гаспадарка раёна (ААТ “Азяты АГРА”) дапусціла зніжэнне вытворчасці малака, а самы высокі тэмп росту яго атрыманы ў СВК “Рагазнянскі”, ААТ “Арэпічы”, “Маціевічы”, “Жабінкаўскі” і “Ракітніца”.
Гаспадаркамі раёна рэалізавана ў першым квартале 13,7 тысячы тон малочнай прадукцыі, што складае 113,7 % да ўзроўню мінулага года. Зніжана рэалізацыя яго толькі ў ААТ “Азяты АГРА”. Самы высокі тэмп росту рэалізацыі забяспечылі ААТ “Ракітніца”, “Арэпічы” і “Жабінкаўскі”, СВК “Рагазнянскі”. Дарэчы, наш раён займае другое месца па тэмпах росту аб’ёмаў рэалізацыі малака і шостае месца па яго таварнасці сярод раёнаў Брэстчыны.
У першым квартале ў сельгаспрадпрыемствах зніжана пагалоўе буйной рагатай жывёлы і дойных кароў у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.
Па выніках студзеня-лютага экспарт тавару з раёна павялічыўся на 9,8 % і склаў 6,8 млн. долараў ЗША, імпарт – 16,3 млн. долараў ЗША і павялічыўся ў 47 разоў за кошт вялікага аб’ёму цукру-сырцу.
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 9,5 млн. долараў ЗША (за аналагічны перыяд летась сальда было станоўчым і складала 5,8 млн. долараў ЗША). Па прадпрыемствах рэспубліканскага падпарадкавання экспарт склаў 6392,3 тыс. долараў ЗША, ці 106,6 % да студзеня-лютага 2016 года, імпарт – 15924, 4 тыс. долараў ЗША, ці павялічыўся ў 83,9 раза, сальда адмоўнае мінус 9,5 тыс. долараў ЗША. Летась экспарт усімі прадпрыемствамі раёна ажыццяўляўся ў чатыры краіны, сёлета – у 13 краін. Па выніках двух месяцаў сёлета наш раён займаў другое месца ў вобласці па тэмпах росту экспарту паслуг і трэцяе – па тэмпах росту экспарту тавараў. Па выніках работы за студзень-люты выручка ад рэалізацыі ў цэлым у раёне склала 44486 тыс. рублёў, тэмп да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года 100,9 %, сабекошт рэалізаванай прадукцыі склаў 36571 тыс. руб., тэмп росту 112,6 %, прыбытак ад рэалізацыі – 4853 тыс. руб. (у студзені-лютым 2016-га – 8658 тыс. руб.). Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі знізілася на 13,4 % і склала 13,3 %.
У цэлым па раёне рост сабекошту адбыўся праз рост яго на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, дзе ён вырас на 21,5 % з 18118 тыс. руб. да 22009 тыс. руб. Гэта звязана з тым, што сёлета ў першым квартале завод перапрацоўваў цукар-сырэц, а з яго сабекошт цукру значна вышэй, чым з цукровых буракоў.
Затым галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юлія Ганчук паведаміла пра вынікі ацяпляльнага сезона 2016-2017 гг. і задачах па падрыхтоўцы народна-гаспадарчага комплексу раёна да асенне-зімовага перыяду 2017-2018 гадоў. Яна адзначыла, што аб’екты ў ацяпляльным перыядзе працавалі ўстойліва. Не было дапушчана сур’ёзных аварый, няшчасных выпадкаў, зрываў цеплазабеспячэння і электразабеспячэння. Своечасова прымаліся аператыўныя меры па ліквідацыі лакальных аварый, забеспячэнні палівам цеплакрыніц і зімовым утрыманні вулічна-дарожнай сеткі. Цеплавая энергія спажыўцам адпускалася ў адпаведнасці з узгодненымі тэмпературнымі графікамі. Ажыццяўлялася рытмічная пастаўка паліва ў кацельні, спажыўцы раёна бесперабойна забяспечваліся прыродным і звадкаваным газам.
На працягу ацяпляльнага сезона скаргаў на парушэнне цеплазабеспячэння па прычыне пашкоджання трубаправодаў, на нездавальняючую работу сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах у раённую энергаінспекцыю не было. За ацяпляльны перыяд, які закончыўся, інспекцыяй праверана работа аўтаматычных рэгулятараў на 35 аб’ектах, парушэнняў не выяўлена.
На пасяджэнні выканкама таксама было разгледжана пытанне “Аб праводзімай установамі культуры раёна рабоце па рэалізацыі інтарэсаў насельніцтва ў вольны час”. Аб тым, як вырашаецца гэтае пытанне ў раёне, расказала намеснік начальніка – загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Наталля Бернат.
Па ўсіх разгледжаных і абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
У рабоце пасяджэння выканкама прыняў удзел і выступіў генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне ЖКГ” Сяргей Кудравец.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%