IMG_2641-2У Жабінкаўскім загсе распачаўся парад рэгістрацыі шлюбаў. У мінулую суботу вяселлі згулялі дзве маладыя пары. Адна з іх пажадала змясціць свой фотаздымак у “Сельскай праўдзе” пад рубрыкай “Молодожены”.
Фотакарэспандэнт Таццяна Плавух завітала на ўрачыстую рэгістрацыю маладой сям’і Дубінаў, якую стварылі Святлана і Дзмітрый. Ім крычалі “горка!” іх родныя, сябры і знаёмыя.
Святлана (у дзявоцтве Юзвік) з Малых Сяхновічаў, закончыла Брэсцкі чыгуначны каледж і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту, дзе атрымала спецыяльнасць “нацыянальная эканоміка”, але пакуль працуе правадніком у цягніку “Брэст–Віцебск”.
Дзмітрый заканчвае Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, працуе начальнікам участка “Спецгараж” у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Шчаслівага сямейнага жыцця маладой пары – Святлане і Дзмітрыю Дубінам!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.