Брэсцкае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду, якое выконвае кантрольныя (наглядныя) функцыі па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам паведамляе ўсім суб’ектам, якія ажыццяўляюць адпаведную дзейнасць на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, а таксама кіраўнікам і спецыялістам прадпрыемстваў, што ажыццяўляюць вытворчасць, прыём, захаванне і выдачу небяспечных грузаў: пастановай Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі ад 29.12.2016 года № 79 унесены змяненні і дапаўненні ў Правілы па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам. Пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2017 года. З дадзеным тэхнічным нарматыўна-прававым актам можна пазнаёміцца ў сетцы інтэрнэт, і з 1 чэрвеня ўсе суб’екты гаспадарання павінны ажыццяўляць указаны від гаспадарчай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі названых Правілаў. Неабходную кансультацыйную і метадычную дапамогу ў арганізацыі работ па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў, у тым ліку ў вывучэнні і прымяненні дадзенага дакумента, можна атрымаць у Дзяржпрамнаглядзе ў дзяржаўнага інспектара, што ажыццяўляе нагляд (кантроль) на тэрыторыі вашага раёна і ў Брэсце, па тэлефоне (80162)53-59-73.
Адначасова Дзяржпрамнагляд нагадвае ўсім перавозчыкам пра неабходнасць прадастаўлення ў наглядны орган у дзесяцідзённы тэрмін звестак пра вынікі праведзеных праверак і выпрабаванняў аўтацыстэрн з указаннем даты і правяраючага органа, які праводзіў праверку, а таксама пра неабходнасць арганізацыі і ажыццяўлення вытворчага кантролю на прадпрыемстве, распрацоўкі планаў (праграм) па замене транспартных сродкаў, якія выпрацавалі нарматыўны тэрмін службы.
Сяргей БАШЧУК, старшы дзяржаўны інспектар аддзела нагляду Брэсцкага
абласнога ўпраўлення
Дзяржпрамнагляду.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%