ЗАЦВЕРДЖАНЫ ПАРАДАК

доктор

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў парадак правядзення маніторынгу ў галіне ветэрынарыі і выкарыстання яго дадзеных. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 265 ад 10 красавіка 2017 года.
Згодна з пастановай, маніторынг у галіне ветэрынарыі ў Беларусі праводзіцца ў адпаведнасці з праграмамі, распрацаванымі Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду і зацверджанымі Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Згодна з дакументам, дадзеныя маніторынгу ў галіне ветэрынарыі выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы дзяржаўных праграм у галіне ветэрынарнай дзейнасці, а таксама ацэнцы іх рэалізацыі; вывучэнні эпізаатычнай сітуацыі; прыняцці рашэнняў аб устанаўленні, аб зняцці каранціну, аб вызначэнні буферных (ахоўных) зон, аб правядзенні іншых абмежавальных мерапрыемстваў; ацэнцы эфектыўнасці і паўнаты правядзення ветэрынарных мерапрыемстваў; фарміраванні рэзервовага фонду ветэрынарных прэпаратаў; кантролі бяспекі ў ветэрынарна-санітарных адносінах прадуктаў жывёльнага паходжання, а таксама прадуктаў расліннага паходжання пры іх рэалізацыі на рынках, кармоў і кармавых дабавак і якасці ветэрынарных прэпаратаў; прыняцці іншых мер па забеспячэнні ветэрынарнай стабільнасці.
Пастанова ўступае ў сілу з 2 мая 2017 года.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.